Сёння раніцай у Маладзечне пасажырскі цягнік насмерць збіў 14-гадовага хлопчыка на чыгуначным пераходзе, паведаміла ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Трагедыя адбылася сёння ў 10 гадзін. Васьмікласнік пераязджаў чыгуначныя шляхі на ровары ва ўстаноўленым месцы, па пешаходным насціле. Хлопчык прапусціў Штадлер, які рухаеўся ў напрамку Маладзечна. Але не заўважыў набліжэнне пасажырскага цягніка «Гродна-Мінск», які рухаўся па сустрэчнаму шляху. У навушніках ён працягнуў рух і трапіў пад цягнік. Ад атрыманых траўмаў падлетак памёр на месцы.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?