Яшчэ дзве жанчыны загінулі.
Як паведамілі ў прэс-службе Агенцтва па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі МУС Грузіі, па дапамогу ратавальнікаў учора ўвечары звярнуўся турыст з групы, якая падымалася ў гору Тэтнулдзі ў рэгіёне Сванеція. Пошукі працягваліся ўсю ноч, сёння раніцай да іх далучыўся верталёт пагранічнай службы.
У выніку знойдзены целы дзвюх жанчын, трэцяя ў цяжкім стане дастаўлена ў цэнтральную бальніцу горада Месціа, што ў 20 кіламетрах ад гары. Ніякую інфармацыю аб асобах загінулых і пацярпелай у прэс-службе не выдаюць да сканчэння следства. Пакуль няма і афіцыйнага пацвярджэння грамадзянства турыстак Пасольствам Беларусі ў Грузіі.
Гара Тэтнульд (ці Тэтнульдзі) лічыцца адной з самых прыгожых у Сванеціі. Гэта 10-я па вышыні вяршыня Каўказа. На ёй месціцца гарналыжны курорт.
Чытайце падрабязнасці.
Варвара МАРОЗАВА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?