Вы тут

Трое мужчын у Сенненскім раёне вырашылі пасадзіць на ланцуг янота. А ён быў шалёны


У вёсцы Атраднае Беліцкага сельсавета трое сяброў адзначалі прафесійнае свята. Пасядзелкі перапыніў брэх сабакі. Калі хлопцы выйшлі ў двор, то сталі сведкамі незвычайнай карціны — ля сабачай будкі сядзеў янот, якога сваім брэхам спрабаваў выправіць у лес хатні Шарык, паведамляе "Голас Сенненшчыны".


Янот рэагаваў вяла нават на воклікі людзей. Праўда, калі гаспадар сядзібы вырашыў пасадзіць яго на ланцуг, госць з лесу стаў агрызацца, некалькі разоў укусіў мужчыну за руку. Агрэсія янота астудзіла запал “дрэсіроўшчыкаў”, і яны патэлефанавалі ў бальніцу, у аддзяленне “хуткай дапамогі”.

Пасля таго як медыкі разам з пакусаным вяскоўцам пакінулі населены пункт, янот па-ранейшаму знаходзіўся ў двары. Увага людзей зноў пераключылася на яго — адзін з мужчын ударыў жывёліну. Янот адказаў, ухапіўшы за нагу. Рана аказалася нязначнай і мужчыны яе праігнаравалі.

А тым часам у вёсцы з’явіліся ветэрынары. Яны ізалявалі янота, узятыя пробы пацвердзілі падазрэнне — жывёла хворая на шаленства. 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.