Вы тут

Анамальна цёплы кастрычнік працягваецца


Цёплае надвор'е захаваецца ў нашай краіне і ў наступныя выхадныя дні, і ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Здавалася б, нашых сіноптыкаў здзівіць цяжка, але і яны сёння ўражаныя. Напрыклад, 16 кастрычніка стала незвычайна цёплым — сярэднясутачная тэмпература яго на 6—9 градусаў вышэй за кліматычную норму. Максімальная тэмпература паветра знаходзілася ў межах плюс 17—23, а мінімальная тэмпература паветра ўначы дасягала 12 цяпла.

Заўтра ўдзень надвор'е ў краіне будуць вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць да нас з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 да плюс 12 градусаў, а максімальная ўдзень будзе ў дыяпазоне 13—20 цяпла, на поўдні краіны да плюс 22 градусаў. У нядзелю надвор'е ў краіне будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Таму цёплыя рэчы адкладзём на потым. У гэты дзень нябесная канцылярыя зноў збіраецца біць рэкорды па цеплыні. Крыху павысіцца тэмпература паветра ўначы, калі будзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, а максімальная ўдзень стане амаль як летам — ад плюс 15 да плюс 21 градуса, на паўднёвым захадзе краіны паветра разагрэецца да плюс 23 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота ў мініяцюры: kubnews.ru

Загаловак у газеце: Амаль на 10 градусаў вышэй за норму!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Ён даў парады наконт харчавання і не толькі.