Вы тут

Стартаваў падрыхтоўчы этап конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2020»


Узяў старт падрыхтоўчы этап нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2020», які ладзяць тэлеканал АНТ, Міністэрства культуры і Нацыянальная школа прыгажосці.


Першыя кастынгі прэтэндэнтак прайшлі на Віцебшчыне — у Лёзне і Бешанковічах, Гродзеншчына ўключылася ў адбор 6 лістапада (Ашмяны), у Гомельскай вобласці кастынгі пачаліся 8 лістапада (з Добрушскага раёна), у Брэсцкай пачнуцца 10 лістапада (з Іванава), на Міншчыне — 16 лістапада (Барысаў), Магілёўшчына далучыцца да адбору 22 лістапада (Круглянскі раён), а фінішуе рэгіянальны адбор 28 снежня ў Іўі. Усяго ў падрыхтоўчым этапе ўдзельнічае 126 рэгіёнаў краіны. Пра падрабязны расклад і месцы правядзення кастынгаў можна даведацца на сайце АНТ, на афіцыйных сайтах аблвыканкамаў і іх старонках у сацыяльных сетках.

Да ўдзелу ў конкурсе арганізатары запрашаюць дзяўчат прывабнай знешнасці, ростам не менш за 174 см, ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фіналу, якія ніколі не былі ў шлюбе і не маюць дзяцей. Сярод іншых умоў — адсутнасць татуіровак і пірсінгу на целе; а вось актыўная жыццёвая пазіцыя, веданне замежных моў і цікавыя захапленні будуць для патэнцыйных удзельніц перавагамі.

Сёлета нацыянальны конкурс прыгажосці «Міс Беларусь» пройдзе ўжо дванаццаты раз. Калі ў ім, як у спартыўных спаборніцтвах, правесці «медальны залік», то ў лідарах будзе Гродзеншчына — менавіта тутэйшыя дзяўчаты тройчы заваёўвалі тытул галоўнай прыгажуні краіны. Па дзве кароны — у прадстаўніц Брэсцкай, Магілёўскай, Віцебскай абласцей і Мінска. Дзеючая «Міс Беларусь» Марыя Васілевіч, якая перамагла ў конкурсе ў 2018-м, якраз мінчанка. Хто стане галоўным увасабленнем дзявочага хараства гэтым разам, даведаемся ў маі наступнага года, калі ў сталіцы пройдзе фінал конкурсу.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Ваш выхад, прыгажуні!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.