Адбыліся пераходныя матчы чэмпіянату Беларусі. У першай гульні дома брэсцкі "Рух" абыграў магілёўскі "Дняпро" (2:1), а на выездзе саступіў 1:2, але аказаўся мацнейшым у серыі пенальці.
У наступным сезоне "Рух" згуляе ў вышэйшай лізе. "Дняпро" выступіць у першай лізе.
Адзначым, што клуб з Магілёва другі сезон запар вылятае з вышэйшай лігі. У мінулым сезоне "Днепр" павінен быў пакінуць элітны дывізіён, аднак пасля аб'яднання з "Лучом" клуб быў рэарганізаваны і застаўся ў вышэйшай лізе.
Дзмітрый Суганяеў
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.