Вы тут

Магілёўскі «Дняпро» і брэсцкі «Рух» сустрэнуцца паміж сабой у пераходных матчах


У матчы заключнага 30 тура вышэйшай лігі магілёўскі «Дняпро» прайграў сталічнаму «Энергетыку-БДУ» з лікам 3:5. Такім чынам менавіта клуб з Магілёва, заняўшы 14-ы радок у турнірнай табліцы, будзе вымушаны ў пераходных матчах абараняць сваё месца ў элітным дывізіёне. Тыдзень таму стала вядома, што безагаворачна вылецеў у першую лігу ФК «Гомель».


Перад апошнім турам было яшчэ невядома, які клуб працягне сабе каляндар на тыдзень. Гэта і было асноўнай інтрыгай. На непрыемны вынік прэтэндавалі непасрэдна «Дняпро» і «Энергетык-БДУ», а таксама «Слуцк» і «Віцебск».

Падзеі ў матчы разгортваліся досыць дынамічна. Гледачы ўбачылі восем галоў, прычым лідзіравалі па ходзе гульні то першыя, то другія. У выніку — 5:3 на карысць гаспадароў. Два дадатковыя лёсавызначальныя матчы магілёўцы правядуць 5 і 8 снежня супраць брэсцкага «Руху», які ў першай лізе ўзяў бронзавыя медалі.

Адзначым, што форвард "Энергетыка-БДУ" Ілья Шкурын стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату — 19 галоў. У сваім апошнім, верагодна, матчы ў форме мінчан ён правёў дубль.

Калі згадаць сагу пра аб’яднанне футбольных клубаў «Луч» і «Днепр» (які па выніках мінулага года заняў апошняе месца), якое фактычна адбылося ўвесну, то можа здарыцца пацешны прэцэдэнт: адзін і той жа клуб пакіне вышэйшую лігу другі год запар.

Дзмітрый Суганяеў
Фота прэс-службы ФК «Дняпро»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.