Вы тут

Прэзідэнт В’етнама запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць краіну з афіцыйным візітам


Запрашэнне генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай Партыі В’етнама Нгуена Фу Чонга падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці перадала старшыня парламенту (Нацыянальнага сходу) Нгуен Тхі Кім Нган.


Паміж краінамі склалася традыцыя абмену афіцыйнымі візітамі на ўсіх узроўнях. Прэзідэнт Беларусі наведваў гэту краіну Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну ўжо тройчы — у 1997, 2008 і 2015 гадах. Кіраўнікоў В’етнама таксама тройчы віталі ў Мінску з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Апошні раз быў у 2017 годзе.

Тое, што кіраўнікі парламенту В’етнама частыя госці Беларусі, адзначыў Прэзідэнт Беларусі: «Вашы старшыні ў нас у Беларусі пастаянныя госці. У нас вельмі добрыя сувязі. Яны заснаваны на гісторыі нашых краін, добрай гісторыі, якая можа быць гонарам любых дзяржаў і базай для развіцця адносін».

На гістарычны фундамент паспяхова кладуцца каменчыкі мура адносін не толькі ў выглядзе афіцыйных візітаў, але і эканамічнага, палітычнага супрацоўніцтва. У 2018 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў 115 мільёнаў долараў ЗША, а сёлета толькі па дадзеных за студзень-верасень лічба перавысіла 153 мільёны.

«За апошнія часы мы шмат зрабілі, каб гандлёва-эканамічныя нашы адносіны развіваліся больш паспяхова. Што тычыцца палітыкі, міжнароднага парадку дня і нашых пазіцый (В’етнама і Беларусі) па гэтаму парадку, то ў нас досыць добрыя пазіцыі. І па парадку дня міжнародных адносін яны абсалютна падобныя», — паведаміў Прэзідэнт і выказаў чаканне, што візіт Нгуен Тхі Кім Нган надасць новы імпульс усім кірункам узаемадзеяння.

Старшыня Нацыянальнага сходу В’етнама ў гэтай якасці першы раз у Беларусі, але яна ўжо наведвала Мінск, суправаджаючы Прэзідэнта В’етнама. Нгуен Тхі Кім Нган выказала ўдзячнасць Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэчы.

У той жа дзень з в'етнамскай дэлегацыяй на чале са старшынёй Нацыянальнага сходу Нгуен Тхі Кім Нган сустрэліся спікеры абедзвюх палат беларускага парламента. І гэта была першая міжнародная сустрэча для беларускіх дэпутатаў і сенатараў сёмага склікання.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава заявіла, што Беларусь разглядае В'етнам у якасці стратэгічнага партнёра ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі. «Аднак узровень узаемнага тавараабароту паміж краінамі не адпавядае існуючаму патэнцыялу. Неабходна развіваць узаемны гандаль і даводзіць эканамічнае супрацоўніцтва да ўзроўню палітычнага», — сказала Наталля Качанава.

Яна прапанавала інтэнсіфікаваць міжпарламенцкія адносіны, зрабіць сустрэчы парламентарыяў рэгулярнымі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка таксама лічыць, што Беларусі і В'етнаму прынцыпова важна надаць дадатковы імпульс свайму дыялогу. Ён паведаміў, што не пазней за студзень у парламенце Беларусі будзе створана група дружбы з в'етнамскімі калегамі. Паводле яго слоў, бакі зацікаўлены больш увагі аддаваць гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, у тым ліку на рынках АСЕАН і ЕАЭС, узаемадзеянню на міжпарламенцкіх пляцоўках.

Нгуен Тхі Кім Нган падзякавала беларускаму боку за цёплы прыём. Яна адзначыла, што мэта яе візіту — развіццё і паглыбленне традыцыйнай дружбы, шматпланавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам, у тым ліку на ўзроўні парламентаў.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Нерухомасць і грошы. Як падрыхтаваць кватэру, каб выгадна яе прадаць

Нерухомасць і грошы. Як падрыхтаваць кватэру, каб выгадна яе прадаць

Вось вы і вырашылі развітацца са сваёй кватэрай?

Культура

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.