Вы тут

Тры месяцы мужчына прысвойваў выручку: звыш за $8000 сышло на забавы і ігральныя ўстановы


У Слоніме аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявіў буйную растрату ў адной з крам па продажы аўтазапчастак. Следчыя органы распачалі крымінальную справу, а падазраваным прызналі 28-гадовага загадчыка гандлёвага аб'екта.


Малады чалавек уладкаваўся на работу ў красавіку, а ўжо ў жніўні адважыўся на злачынства. У прыватнасці, ён пачаў прадаваць аўтамабільныя дэталі “міма кассы”, а няўлічаную выручку забіраў сабе і пачаў выдаткоўваць на забавы, у тым ліку ў ігральных установах. У сярэднім падазраваны прысвойваў у канцы рабочага тыдня каля 300 рублёў, а часам у разы больш, паведамляе МУС.

У лістападзе кіраўнікі гандлёвай сеткі западозрылі, што іх могуць падманваць: тавар рэгулярна пастаўляўся ў краму, але фактычна не прадаваўся. Па разліках гаспадароў, пры такіх умовах запчасткі ўжо няма дзе было б захоўваць. Інтуіцыя не падвяла: падчас праверкі гандлёвага аб’екта спецыялісты выявілі нястачу, якая да таго часу склала каля 16 350 рублёў.

Вынікі рэвізіі былі накіраваныя ў праваахоўныя органы, пасля чаго супрацоўнікі мясцовага аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі афёру і накіравалі матэрыялы праверкі следчым для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігуранта.

Вядома, што падазраваны ўжо кампенсаваў шкоду. Раней мужчына не прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: osnmedia.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.