Вы тут

Нямецкая дабрачынная арганізацыя зрабіла для краснапольскіх дзяцей падарункі


Нямецкая дабрачынная арганізацыя «Аб'яднанне дапамогі дзецям» з горада Ена зрабіла для краснапольскіх дзяцей падарункі амаль на 3,5 тысячы еўра.


Прадстаўнікі арганізацыі наведалі ВПК «Дзіцячы сад—сярэдняя школа» ў Казеллі, дзе вучацца і выхоўваюцца 92 дзіцяці, пабывалі ў дзіцячым садку ў аграгарадку Халмы, завіталі ў госці да дзяцей, якія выхоўваюцца ў двух дзіцячых дамах сямейнага тыпу ў Краснаполлі, і ў краснапольскі цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі дзяцей.

— Упершыню дэлегацыя з гэтага горада пабывала ў нас у пачатку 90-х з мэтай аказаць дапамогу дзецям, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, — паведаміла старшыня Краснапольскага райсавета дэпутатаў Анжаліка ГОМАН. — З тых часоў працягваецца сяброўства. Штогод нашы дзеці ездзяць у нямецкія сем'і на аздараўленне, а нямецкія сябры па традыцыі наведваюць нас у навагоднія дні і прывозяць дзецям падарункі. Гэтым разам акрамя салодкіх прысмакаў яны падарылі лыжы з ботамі на суму каля 800 еўра, прывезлі цацкі, дыдактычныя гульні, канцтавары. Летась яны забяспечылі кабінет замежных моў казельскага ВПК наглядным вучэбным матэрыялам. Не забываюцца нямецкія госці і пра тых дзяцей, якія ўжо закончылі школу і вучацца ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых установах адукацыі. Дарэчы, тым дзецям, якія першыя атрымалі дабрачынную дапамогу ад немцаў, сёння ўжо каля 40 гадоў. Цяпер на аздараўленне ў Германію ездзяць ужо іх дзеці.

На працягу амаль тыдня нямецкія госці паспелі таксама наведаць сем'і, адкуль да іх на аздараўленне прыязджаюць дзеці, сустрэцца з мясцовай уладай, абмеркаваць планы далейшага супрацоўніцтва. Для іх, у сваю чаргу, была арганізавана шырокая культурная праграма, у тым ліку з паездкай у гомельскі цырк.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Краснапольскага райсавета

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.

Грамадства

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Нягледзячы на свае 96, Міхаіл Фельдман выглядае на зайздрасць бадзёрым і маладжавым. 

Грамадства

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Зроблены першы крок да аб'яднання экзаменаў.