Вы тут

Дзмітрый Мелікян больш не дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск


Новы кіраўнік Нацыянальнага аэрапорта Мінск будзе прызначаны ў бліжэйшы час. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі.


Напярэдадні, паводле яго слоў, у Дзмітрыя Мелікяна, які кіраваў кампаніяй з 2005 года, быў апошні працоўны дзень. "Рашэнне прынята па ўзгадненні бакоў", - удакладніў Арцём Сікорскі. Пакуль абавязкі гендырэктара аэрапорта выконвае Вячаслаў Харанека (намеснік гендырэктара па тэхнічным развіцці Нацыянальнага аэрапорта Мінск).

"Гэта вельмі важнае для нас прадпрыемства, - падкрэсліў Арцём Сікорскі. - Таму ў бліжэйшы час дэпартамент вызначыцца з кандыдатурай новага кіраўніка".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.