Вы тут

Пад Оршай пачалі рабіць патроны


Каля вёскі Вусце Аршанскага раёна з'явілася ўнікальная вытворчасць ваенна-абарончай накіраванасці

На тэрыторыі былой ваеннай базы вырабляюць патроны і мадэрнізуюць авіяцыйныя ракеты, якія адпрацавалі тэрмін і падлягаюць утылізацыі. Сёлета тут плануюць пабудаваць цэхі па вытворчасці нітрацэлюлозы, зборцы бронемашын і супрацьтанкавых кіраваных ракет. Унікальны для краіны праект рэалізуюць спецыялісты «Белзнешспецтэхнікі» і «БСВТ — новыя тэхналогіі».


Пра тое, што важна не залежаць ад імпарту ўзбраення, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка казаў яшчэ ў кастрычніку 2018-га, наведваючы палігон Даманава. Дарэчы, раней Беларусь боепрыпасы не вырабляла. Змянілі становішча, каб у гэтым абаронным пытанні мець магчымасць разлічваць на сябе. Спачатку была распрацавана нарматыўна-прававая база, затым падрыхтавалі спецыялістаў, і толькі потым вызначыліся з калібрам — пад пісталет, аўтамат, кулямёт і снайперскую вінтоўку. Наладжаны і пастаўкі прадукцыі ў краіны Заходняй Еўропы і Афрыкі. Па водгуках заказчыкаў, суадносіны «кошт—якасць» — аптымальныя.

— Кожны патрон праходзіць кантроль якасці непасрэдна ў цэху. З партыі ў 10 тысяч робіцца выбарка з 250 гатовых вырабаў, — паведамілі на прадпрыемстве. — Затым праводзіцца праверка ў стралковай лабараторыі, дзе даследуюцца балістыка, фізіка, хімія і гэтак далей.

Для праверкі якасці патронаў пабудаваны цэлы даследчы комплекс, падобных якому ў краіне няма.

Вытворчыя магутнасці аршанскага прадпрыемства хоць адносна і невялікія, але ўсё роўна ўражваюць: тут ёсць магчымасць выпусціць да 30 мільёнаў патронаў у год. А калі попыт будзе, то гэты аб'ём можна павялічыць і пашырыць лінейку іншымі калібрамі.

Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца ў рамках Указа № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна», які дазваляе казаць аб далейшым развіцці прадпрыемства. Сёння на «аршанскай пляцоўцы» працуе 150 чалавек, але іх колькасць з улікам планаў па хуткім пашырэнні вытворчасці павялічыцца, магчыма, на такую ж лічбу. Перавага гэтай пляцоўкі ў тым, што тут жывуць спецыялісты, якія шмат гадоў былі задзейнічаны ў захоўванні і абслугоўванні боепрыпасаў. Іх не трэба вучыць, дастаткова толькі перападрыхтоўкі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.