Вы тут

Каманда БДУ “Дзеці Цьюрынга” выйшла ў 1/4 фіналу Вышэйшай лігі КВЗ


Інтрыга вырашылася падчас падчас другой гульні 1/8 у Маскве, паведамляе прэс-служба ВНУ. Беларусы занялі першае месца, падзяліўшы яго з расійскай камандай “Руская дарога” Армавірскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, набраўшы па 14,7 бала. Трэцюю пуцёўку ў 1/4 выйграла зборная “G-Drive”, апярэдзіўшы сапернікаў з “Разанскага праспекта”.


КВЗэншчыкі спаборнічалі ў трох конкурсах. “Прывітанне” меркавала прэзентацыю каманды, у “Сітуацыі” гульцы аператыўна і арыгінальна адказвалі на нестандартнае пытанне. Творчае майстэрства ацэньвалі ў “Музычным фрыстайле”.

У склад журы ўвайшлі генеральны дырэктар “Першага канала” Канстанцін Эрнст, рэжысёр тэатра і кіно, тэлевядучы і пастаянны член журы КВЗ Юлій Гусман, прадзюсар, сцэнарыст і акцёр Вячаслаў Муругаў, тэлевядучы Валдзіс Пельш, акцёр Дзмітрый Харацьян і спявачка Пелагея.

БДУ прадставілі студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі на чале з чацвёртакурснікам Маркам Вялічкам.

Адбор у фінальную гульню прадугледжвае правядзенне пяці гульняў 1/8, тры — 1/4, двух паўфіналаў. Сезон наступнага адборнага тура пройдзе з красавіка па май у Маскве.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.