Вы тут

Успышка каранавіруса: у Італіі ўжо больш за 450 захварэлых


Колькасць людзей, якія заразіліся новым каранавірусам Covid-19 у Італіі, рэзка вырасла і склала, па апошніх дадзеных, 453 чалавекі, паведамляе ВВС.


Такім чынам, за апошнія суткі колькасць хворых у гэтай краіне вырасла больш чым на траціну: вечарам у аўторак паведамлялася аб 323 носьбітах віруса ў Італіі; 12 чалавек памерлі, трое ачунялі.

Больш за ўсё тых, хто захварэў - у паўночных індустрыяльных раёнах Італіі, у тым ліку ў Ламбардыі, сталіцай якой з'яўляецца Мілан. На другім месцы па колькасці выяўленых выпадкаў - Венецыя і навакольны раён.

Прадстаўнікі ўрада заяўляюць, што робяць усё магчымае, каб прадухіліць распаўсюджванне захворвання. Па ўсёй краіне зачыняюцца школы, універсітэты і кінатэатры, адменена некалькі публічных мерапрыемстваў.

На каранцін зачыненыя некалькі гарадоў з агульным насельніцтвам у 55 тыс. чалавек.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.