Вы тут

У фокусе ўвагі МЗС — яшчэ некалькі тысяч беларусаў, якім можа спатрэбіцца дапамога ў вяртанні


Як паведамляе афіцыйная старонка галоўнага знешнепалітычнага ведамства нашай краіны ў «Фэйсбуку», наладжана сістэмная адпраўка беларусаў з Егіпта, сумесна з расійскім бокам дастаўляюцца грамадзяне з Тайланда, прапрацоўваецца эвакуацыя з Марока, вяртаюцца грамадзяне з Чарнагорыі, у транзітную схему вяртання праз Расію ўключаны аэрапорт «Пулкава».


Расійскі ўрад 20 сакавіка выдаў распараджэнне, згодна з якім дазволіў транзіт па сваёй тэрыторыі грамадзянам краін СНД. Цяпер нашымі дыпламатамі ў цесным кантакце з расійскім бокам, паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым вызначаюцца схемы рэалізацыі транзіту. Па выніках сумеснай нарады ў МУС Расіі выпрацаваны дадатковыя варыянты накіравання ў Беларусь нашых грамадзян, якія прыбываюць у аэрапорт «Унукава».

«У прыватнасці, гаворка ідзе пра магчымасць іх вылету з аэрапортаў «Дамадзедава» і «Шарамеццева», а таксама наземнага выезду на радзіму. У якасці варыянта дастаўкі грамадзян у аэрапорты разглядаецца транспарт пасольства Беларусі ў Маскве», — перадае прэс-служба МЗС.

Праблемная сітуацыя захоўваецца з суайчыннікамі на індыйскім Гаа. Для вырашэння пытання праведзены шэраг рабочых мерапрыемстваў на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва Міністэрства транспарту, а таксама па лініі Федэральнага агенцтва паветранага транспарту Расіі. Разглядаюцца розныя варыянты, у тым ліку накіраванне дадатковых бартоў. «Разлічваем, што ў самыя бліжэйшыя дні сумеснымі намаганнямі мы знойдзем рашэнне пытання», — адзначаецца на афіцыйнай старонцы МЗС.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: m.azh.kz

Загаловак у газеце: Пошукі шляхоў на радзіму

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.