Вы тут

Выстаўка Уладзіміра Ліхадзедава «Вайна і мір. Вяртанне» адкрыецца заўтра


26 сакавіка 2020 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск, вуліца Карла Маркса, 12) адкрыецца выстаўка старых паштовак з калекцыі лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава.


Імпрэза, якая носіць сімвалічную назву — «Вайна і мір. Вяртанне», — праходзіць у межах аўтарскага праекта «У пошуках страчанага». Уладзімір Ліхадзедаў — намінант на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Да 75-годдзя Вялікай Перамогі філакартыст дэманструе тую частку сваіх збораў, якая паказвае гераічныя, баявыя старонкі гісторыі нашай Айчыны. Праз старыя паштоўкі наведвальнікі выстаўкі адкрыюць для сябе тыя адрасы, якія з'яўляюцца часцінкай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, жыццяпіс мясцін, гарадоў, паселішчаў, разбураных у час фашысцкай навалы.

Мяркуецца, што выстаўка «Вайна і мір. Вяртанне» праедзе па шэрагу музеяў і іншых культурна-асветніцкіх устаноў краіны.

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: «Вайна і мір. Вяртанне»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.