Вы тут

Саліст «Лепрыконсаў» Ілья Міцько: Буду спяваць «Халi-галi» i ў семдзесят!


«У нашай музыкi няма пэўнага жанру. Пакуль людзям падабаюцца кампазiцыi, яны будуць гучаць вечна!» — кажа нязменны салiст «Лепрыконсаў».

Творчая кар'ера суразмоўнiка пачалася яшчэ ў чатырнаццаць гадоў, калi выпускнiкi школы запрасiлi яго стаць вакалiстам iх групы. Але ў канцы навучальнага года праз пастаяннае «вылузванне» хлопцы выгналi будучага кумiра некалькiх пакаленняў. Пасля няўдалага вопыту Iлья запалiўся марай стаць артыстам i цэлае лета працаваў на будоўлi, каб назбiраць грошай на iнструменты i апаратуру. А першага верасня 1996 года стварыў групу «Лепрыконсы», быўшы вучнем дзявятага класа. Яна пачынала з выканання песень Nirvana i The Offspring, а потым стала займацца стварэннем уласных хiтоў.


— Над назвай калектыву мы думалi доўга, нам хацелася чагосьцi простага i ў той жа час яскравага. I аднойчы наш барабаншчык Андрэй Малашэнка прыйшоў на рэпетыцыю i сказаў: «Хлопцы, давайце будзем Lepricons (слова з iрландскай мiфалогii, якое азначае iстот, падобных на гномаў). Нас жа нiхто ўсур'ёз не ўспрымае, а мы будзем такiя прагныя да папулярнасцi i поспеху i ўсяго даб'ёмся». Нам спадабалася. Слова фанетычна цiкавае i незвычайнае, яго корань «лепрыко» азначае «прыкол», што было блiзкiм для нас. Напачатку назва пiсалася па-англiйску — Lepricons. Але праз некалькi гадоў мы перайшлi да выканання рускiх песень i дабавiлi лiтару «Ы». На самай справе людзям у асноўным не запамiнаецца наша назва, але калi яна запала, дык гэта на ўсё жыццё, — упэўнены салiст.

Талент i мэтанакiраванасць не прымусiлi доўга чакаць i акунулi артыстаў з галавой у свет фанатаў i гастроляў. Слава i поспех не адпускаюць групу i па сённяшнi дзень. Прыхiльнiкi з такiм жа задавальненнем ходзяць на iх канцэрты i падпяваюць усiм вядомыя песнi. Iлья апавядае, што ўжо пятнаццаць гадоў амаль кожны свой канцэрт яны пачынаюць з песнi «Дзяўчаты пакахалi не мяне». Ну а вiзiтнай карткай, на думку слухачоў, з'яўляецца славуты ў свой час хiт «Халi-галi».

— Цяпер ужо спакойна стаўлюся да выступленняў. Вядома, калi гэта не маштабныя мерапрыемствы — на такiх нават больш вопытныя артысты нервуюцца. Да прыкладу, мiнулым летам выступалi на закрыццi II Еўрапейскiх гульняў. Калi выпадкова выйшаў на трыбуну стадыёна i ўбачыў, дзе трэба будзе спяваць, мяне пачало калацiць. Але гэта было крута! Бо не кожны дзень такое адбываецца. А ў рэжыме звычайных канцэртаў я спакойны, люблю пагаварыць з аўдыторыяй памiж песнямi. Ад хлопцаў часта чую: «Ты калi хочаш паездзiць са стэндапам, ездзi з iм асобна ад нас». А я так не магу, люблю сумяшчаць гэтыя дзве сферы, — усмiхаецца Iлья.

За шматгадовую кар'еру, вядома ж, не абышлося без казусаў. Розныя тэхнiчныя непаладкi, арганiзацыйныя недакладнасцi — толькi малая частка таго, з чым давялося сутыкнуцца музыкантам.

— Складаных сiтуацый, якiя патрабавалi неадкладнага рашэння, у прафесiйнай дзейнасцi было сапраўды вельмi шмат. Скажам, летась паехалi на дзень горада. Нас вельмi класна прынялi, i калi мы пацiкавiлiся пра тэхнiчны аспект, арганiзатары запэўнiлi, што ўсё добра i перад нашым выступленнем яны зробяць саўндчэк. Паверылi, расслабiлiся, а калi прыйшлi на пляцоўку, былi ў шоку! На сцэне — нiводнага шнура. А мы ж спяваем толькi з жывым гукам, добрая апаратура адыгрывае для нас важную ролю. А тут яна ўвогуле адсутнiчала! Толькi дзякуючы нашаму гукарэжысёру i цярпенню гурта ўдалося разрулiць сiтуацыю.

Што датычыцца розных забабонаў i розных забарон, то ад iх я даўно адмовiўся. Адзiнае, што мяне можа трохi выбiць з каляiны, гэта калi падчас выступленняў староннiя людзi залазяць на сцэну i перашкаджаюць нам выконваць сваю работу. Для аматараў падобнай увагi i спеваў у мiкрафон я нават прыдумаў асобны канцэртны нумар, у якiм мы спецыяльна выклiкаем гледачоў i арганiзуем караоке. Я вельмi люблю сваю публiку, з усiмi заўсёды фатаграфуюся, камунiкую, для мяне гэта не праблема. Але сцэна — прастора, дзе я знаходжуся ў стане паўтрансу, — дзелiцца салiст гурта.

Як ужо казалi, творчае жыццё «Лепрыконсаў» з гадамi не стала менш актыўным. Сёння яны выступаюць на юбiлеi, заўтра на вяселлi, а паслязаўтра ў Палацы спорту. Хлопцы часта гастралююць з групай «Рукi ўверх» у якасцi спецыяльных гасцей, зараджаючы публiку пазiтывам i энергiяй.

— Ведаеце, а спачатку ў нас мала хто верыў. Нават мама сур'ёзна не ўспрымала маё захапленне да таго моманту, пакуль я не атрымаў першы ганарар. Ужо не памятаю, дзе мы выступалi, але я тады зарабiў 300 долараў. На той час гэта была вельмi вялiкая сума. I перш за ўсё я пайшоў i купiў маме аўтаматычную пральную машыну. Яна ачмурэла, таму што ў нас нiколi такога не было... Гэта ж былi 1990-я гады... Памятаю, каб сабраць абсталяванне для рэпетыцый, палову Мiнска аб'язджаў. Цягаў на трамваях мiкшарныя пульты. Першая ўдарная ўстаноўка была наогул самаробная з аргшкла, нейкi майстар-ламайстар зрабiў, а я ў яго купiў. Але ўсе цяжкасцi на маiм творчым шляху цалкам апраўдалi сябе, — канстатуе музыкант.

Акрамя таго, што Iлья Мiцько з'яўляецца салiстам гурта «Лепрыконсы», ён спрабаваў сябе ў якасцi вядучага ранiшняй праграмы на музычным канале ўкраiнскага тэлебачання. Туды трапiў цалкам выпадкова. Каманда КВЗ БДУ ўвяла традыцыю для сваiх выступленняў кожнае прывiтанне завяршаць новай песняй «Лепрыконсаў». Дзякуючы гэтаму Iлья пазнаёмiўся з удзельнiкамi i вырашыў паехаць падтрымаць iх на фестываль КВЗ у Сочы. На ўваходзе сустрэўся з Мiкалаем Паханком, якi расказаў нашаму герою пра сваю студыю гуказапiсу ў Кiеве. Ну а далей, як кажа сам вакалiст, «быў сiнтэз шанцавання, знаёмства з добрымi людзьмi i харызмы».

— Што да майго жыцця, то ў першую чаргу я тата двух сыноў, а потым ужо артыст. Думаю, для любога чалавека сям'я — найвышэйная каштоўнасць. Вось жыў ты без дзяцей, быў самаўлюбёным эгаiстам, i тут з'яўляецца чалавечак, дзеля якога ты гатовы цалкам сябе змянiць. Лiчу — гэта трэба перажыць усiм i кожнаму. Калi мае дзеткi былi маленькiя i iм патрабавалася шмат увагi, быў з сям'ёй практычна ўвесь час. Цяпер ужо хлапчукi падрастаюць, i мне становiцца прасцей. Я нават выпрацаваў адмысловую стратэгiю па iх выхаваннi — поўная свабода выбару. Вядома, дзесьцi карэктую iх рашэннi, раю, але распараджацца лёсам нiколi не буду. Цяпер яны ў мяне хочуць стаць блогерамi, здымаюць вiдэа ў ТikТоk. Разумею, што пакуль гэта больш забава, i тлумачу, наколькi цяжкая такая прафесiя. А калi ёсць вольная ад усiх абавязкаў хвiлiнка, то з задавальненнем асвойваю снаўборд. Акрамя таго, у мяне ёсць яшчэ свая гуказапiсвальная студыя. Гэта мая творчая майстэрня. Я як сапраўдны мужчына люблю, каб усё неабходнае было пад рукой. Да таго ж гэта добры спосаб аптымiзацыi расходаў.

Быць заснавальнiкам калектыву — велiзарная праца. За час iснавання «Лепрыконсаў» склад мяняўся i папаўняўся новымi «байцамi» некалькi разоў. Нязменнымi ўдзельнiкамi застаюцца наш герой Iлья Мiцько i акардэанiст Уладзiмiр Федарук. Усiх удзельнiкаў аб'ядноўваюць любоў да музыкi i iмкненне падзялiцца пазiтывам са сваiмi слухачамi.

— Я вельмi люблю гастролi па розных гарадах, а яшчэ лепш па краiнах! Напрыклад, калi мы ляцiм на канцэрт у цёплыя клiматычныя ўмовы, а да выступлення дадаецца пяць выхадных «прычэпам» — гэта выдатна! На жаль, такое бывае за сезон некалькi разоў, таму заўсёды, калi мне тэлефанавалi i казалi «Паляцiм на Кiпр?» або «Паляцiм у Iспанiю?», адразу пляскаў у ладкi i гаварыў «О, добра, я ўжо гатовы! Я гатовы! Паляцелi». (Смяецца). Мне падабаецца выступаць там, дзе яшчэ нiколi не быў. Люблю знаёмiць людзей розных нацыянальнасцяў з нашай творчасцю, — дзелiцца Iлья. — Калi людзi спяваюць мае кампазiцыi, гэта значыць, што песня жыве, што яе яшчэ памятаюць. Заўсёды цешуся, калi дасылаюць вiдэа кавераў на iх. I гэта класна! Спявайце больш маiх песень, для гэтага iх i складаю! I наогул, вельмi спадзяюся, што нават калi пройдзе шмат-шмат гадоў, «Лепрыконсы» не знiкнуць, i маладое пакаленне працягне нашу справу. А пакуль у нас ёсць сiлы, запал i энергiя, мы будзем выконваць «Халi-галi» i ў семдзесят гадоў!

Ангелiна НОВIКАВА, студэнтка III курса Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў

Фота дадзена героем

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.