Вы тут

У Беларусі зафіксаваны 94 выпадкі заражэння каранавірусам


На сёння ў Рэспубліцы Беларусь праведзена каля 24 тыс. тэстаў на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграм-канале.


На сённяшні дзень ужо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыенты. Раней у іх тэст на COVID-19 даваў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 62 пацыентаў.

Да таго папярэднія лічбы агучваліся ў сераду. Паводле Міністэрства аховы здароўя, тады было зарэгістравана 86 выпадкаў заражэння каранавірусам.

Раней СААЗ пацвердзіла, што падыход Беларусі да барацьбы з COVID-19 адпавядае рэкамендацыям. Падчас стрыму ў сераду міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік пазначыў напрамкі таго, як у Беларусі змагаюцца з каранавіруснай інфекцыяй. Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што ў Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.