Вы тут

Размеркаванне выпускнікоў дазваляе пазбегнуць напружанасцi на рынку працы


Гарантыя забеспячэння выпускнiкоў першым рабочым месцам дазваляе пазбегнуць напружанасцi на рынку працы. Такую думку выказаў журналiстам начальнiк упраўлення палiтыкi занятасцi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Алег ТОКУН. Размеркаванне i замацаванне маладых кадраў сталi тэмай грунтоўнай гутаркi, якая адбылася ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы.


«Маладому чалавеку заўсёды цяжка самастойна знайсцi першае рабочае месца, i сусветны вопыт гэта пацвярджае. У Заходняй Еўропе, напрыклад, узровень беспрацоўя сярод моладзi дасягае 20–25 працэнтаў. Гэта значыць, фактычна кожны чацвёрты не мае пастаяннага даходу, — адзначыў Алег Токун. — Да таго ж спецыялiст, у якога няма магчымасцi скарыстаць свае навыкi на практыцы, паступова страчвае сваю квалiфiкацыю, а таму яго шанцы атрымаць работу змяншаюцца. Кожны год на рынак працы прыходзяць новыя выпускнiкi, якiя ва ўмовах iмклiвага развiцця тэхналогiй валодаюць яшчэ большым багажом ведаў i павышаюць канкурэнцыю».

Дзякуючы дзеючай у Беларусi сiстэме гарантый па забеспячэннi першым рабочым месцам нам удалося пазбегнуць напружання на рынку працы ў гэтым сегменце. Па вынiках 2019 года ўзровень беспрацоўя сярод моладзi ў Беларусi склаў 6,6 працэнта, i апошнiя пяць гадоў гэты паказчык пастаянна знiжаецца.

Як правiла, у службу занятасцi звяртаюцца маладыя спецыялiсты, якiя атрымлiвалi адукацыю на платнай аснове. Але гэтая лiчба невялiкая. «Напрыклад, летась у службу занятасцi па садзейнiчанне ў працаўладкаваннi звярнулiся толькi 530 выпускнiкоў з вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыяй. Прычым практычна ўсе яны былi працаўладкаваны», — адзначыў начальнiк упраўлення.

Закранаючы пытанне дысбалансу попыту i прапановы на рынку працы, Алег Токун падкрэслiў, што складаней за ўсё знайсцi рабочае месца маладым спецыялiстам з юрыдычнай i эканамiчнай адукацыяй. «Прыкладна палова выпускнiкоў ВНУ i чвэрць выпускнiкоў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя звярнулiся ў службу занятасцi, маюць спецыяльнасць або квалiфiкацыю «юрыст» i «эканамiст». Таму я заклiкаю бацькоў i выпускнiкоў больш прыслухоўвацца да iнфармацыi аб запатрабаваных на рынку працы прафесiях, якiя дазволяць досыць хутка знайсцi сябе i нядрэнна зарабляць», — дадаў ён.

Начальнiк галоўнага ўпраўлення прафесiйнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Сяргей КАСПЯРОВIЧ праiнфармаваў, што ў 2019 годзе з лiку выпускнiкоў, якiя навучалiся за кошт бюджэтных сродкаў дзённай формы атрымання адукацыi, былi забяспечаны першым рабочым месцам 19,3 тысячы спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй, 18,6 тысячы — з сярэдняй спецыяльнай i 24,4 тысячы — з прафесiйна-тэхнiчнай адукацыяй. Сёлета размеркаванню падлягаюць 19 тысяч спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй, 18 тысяч — з сярэдняй спецыяльнай i 23 тысячы рабочых з прафесiйна-тэхнiчнай адукацыяй.

Важнай гарантыяй для маладога спецыялiста, на думку прадстаўнiка Мiнiстэрства адукацыi, з'яўляецца працаўладкаванне ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю i прысвоенай квалiфiкацыяй. «Таксама забаронена неабгрунтаваная адмова ў заключэннi працоўнага дагавора з выпускнiком, якi прыбыў па размеркаваннi. Абмежаваныя магчымасцi наймальнiка па звальненнi маладых спецыялiстаў, iх пераводзе на работу, не звязаную з атрыманай спецыяльнасцю. Пры прыёме на працу маладым спецыялiстам не ўстанаўлiваецца выпрабавальны тэрмiн, — пералiчвае сацыяльныя гарантыi для маладых спецыялiстаў Сяргей Каспяровiч. — У сваю чаргу, для iх прадугледжана магчымасць звольнiцца яшчэ да заканчэння ўстаноўленага тэрмiну размеркавання (без кампенсацыi дзяржаве сродкаў за навучанне), калi наймальнiк парушыў заканадаўства аб працы. Акрамя таго, пры прыёме на работу для маладых спецыялiстаў заканадаўствам прадугледжаны пэўныя дадатковыя грашовыя выплаты».

Для павышэння зацiкаўленасцi работадаўцаў у запрашэннi на вакансii менавiта выпускнiкоў, а не iншых прэтэндэнтаў, таксама прадугледжаны пэўныя гарантыi. Гэта, у прыватнасцi, устаноўлены для маладых спецыялiстаў тэрмiн абавязковай адпрацоўкi па размеркаваннi. Таксама наймальнiк мае права выбраць i запрасiць для далейшага працаўладкавання выпускнiкоў, якiя добра сябе зарэкамендавалi пры праходжаннi iмi практыкi ў арганiзацыi цi на прадпрыемстве.

Сяргей Каспяровiч упэўнены, што ў наймальнiкаў ёсць шмат магчымасцяў, каб падтрымаць маладога спецыялiста. Падтрымка можа заключацца як у асаблiвых падыходах пры фармiраваннi яго заробку, так i ў кампенсацыi аплаты здымнага жылля аж да вырашэння жыллёвага пытання ўжо на пастаяннай аснове.

«Калi казаць пра замацаванне маладых спецыялiстаў, то тут трэба аналiзаваць, колькi з iх працягнула працоўную дзейнасць пасля тэрмiну абавязковай работы па размеркаваннi. Такi аналiз, як правiла, робяць самi наймальнiкi, органы дзяржкiравання i мясцовай улады, — падкрэслiў Сяргей Каспяровiч. — Але магу сказаць, што адзiн з самых высокiх паказчыкаў у педагогаў: на першым месцы застаюцца i надалей працаваць не менш за 80 працэнтаў выпускнiкоў педагагiчных спецыяльнасцяў».

Надзея НIКАЛАЕВА

Фота носiць iлюстрацыйны характар

Загаловак у газеце: Найлепшая падстрахоўка — размеркаванне

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.