Вы тут

На майскія святы — халаднавата. А вось у нядзелю пацяплее да плюс 20—23 градусаў


Да канца гэтага тыдня ў нас чакаецца няўстойлівае надвор'е з ваганнямі тэмпературнага рэжыму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У першы дзень мая будзе ў асноўным без ападкаў, толькі ўначы і раніцай па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, месцамі — да плюс 5—8 градусаў. Удзень будзе 11—18 цяпла.

А вось з другога майскага дня ў краіне пачнецца сапраўды вясновае надвор'е. У суботу і нядзелю да нас занясе атмасферныя франты і больш цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Чакаецца няўстойлівае, але мяккае надвор'е з дажджамі. У суботу ўначы па захадзе, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 9 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе плюс 14—19 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах — 20—23 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да плюс 11 градусаў. Удзень будзе 13—20 цяпла, а па паўднёвым усходзе нават да плюс 21—24 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: artfile.me

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.