Вы тут

У Мінскім раёне з’явіліся «разумныя» кантэйнеры для смецця


Прылады з убудаванымі IoT-датчыкамі кантралююць напаўненне бакаў, што дазваляе кіруючай арганізацыі аптымізаваць лагістыку вывазу адходаў і зэканоміць працоўны час работнікаў. Пілотны праект рэалізавала кампанія МТС сумесна з забудоўшчыкам «А-100 Дэвелапмент».


Усяго ў жылым раёне ўстаноўлена 20 «разумных» кантэйнераў. Кожны з іх абсталяваны ўльтрагукавым датчыкам-далямерам, вымяральнікам вуглу нахілу і тэрмадатчыкам.

Як толькі бак запоўнены, інфармацыя праз зададзеныя інтэрвалы часу па сетцы NB-IoT перадаецца на інтэлектуальную платформу. "Разумная" сістэма збірае, аналізуе дадзеныя і ў далейшым выбудоўвае графік працы і маршруты для вывазу адходаў да бліжэйшага смеццевага палігона. Цяпер спецтранспарту не трэба марнаваць час на аб’езд тэрыторыі. Акрамя таго, IoT-датчыкі дазваляюць вызначыць не толькі месца, але і зафіксаваць факт збору смецця.

«„Новая Баравая“ развіваецца як інавацыйны раён, — расказвае дырэктар кіруючай кампаніі «А-100 Камфорт» Святлана ПЯТРОВА. — Гэта тычыцца як самога жылля, так і яго інфраструктуры. Мы бачым патэнцыял у выкарыстанні „разумных“ кантэйнераў для далейшай аптымізацыі вывазу камунальных адходаў. Так, у ходзе рэалізацыі пілотнага праекта высветлілася, што штодзённая пікавая нагрузка ў нашым раёне прыпадае на адрэзак часу з 17 да 22 гадзін. У далейшым уся назапашаная інфармацыя дазволіць трымаць пляцоўкі каля дамоў у чысціні і рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы».

«Праект у „Новай Баравой“ — значны крок на шляху лічбавізацыі ЖКГ і развіцця канцэпцыі „разумнага“ горада. Мы бачым як расце патрэба ў такіх рашэннях, а самае важнае — цікавасць з боку арганізацый. Прылады інтэрнэту рэчаў змяняюць паўсядзённае жыццё, павышаюць яго якасць і дапамагаюць палепшыць у горадзе экалагічную абстаноўку. Сетка NB-IoT здольная забяспечыць бесперабойную перадачу дадзеных у цяжкадаступных месцах і шчыльнай гарадской забудове», — тлумачыць кіраўнік дэпартамента маркетынгу кампаніі МТС Віталь Адорскі.

«Разумныя» датчыкі здольныя працаваць у экстрэмальных умовах надвор’я — ад 40 градусаў марозу да 75 градусаў гарачыні. Корпус IoT-прылад выраблены з ударатрывалага матэрыялу, не баіцца вады і пылу. Самі прыборы вылучаюцца нізкім энергаспажываннем і праслужаць шэсць гадоў без замены.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.