Вы тут

У Кобрыне мужчына ўгнаў чужы мiкрааўтобус у надзеi, што гаспадар не стане звяртацца ў мiлiцыю


Ранiцай жыхар Кобрына не знайшоў свой аўтамабiль Volkswagen Multivan Т4, якi напярэдаднi прыпаркаваў у двары шматпавярховiка. З улiкам дарагога будаўнiчага iнструмента, якi ляжаў у машыне, агульная сума шкоды склала каля 30 тысяч рублёў. Пацярпелы неадкладна выклiкаў мiлiцыю.


Вывучыўшы запiсы з камер вiдэаназiрання, сышчыкi ўстанавiлi, што мiкрааўтобус выкралi каля 2.30. Маршрут руху паказваў, што транспарт «увялi» за горад.

Увечары таго ж дня «бус» выявiлi за 15 кiламетраў ад райцэнтра — у гаражы на тэрыторыi закiнутага домаўладання. Да таго часу была атрымана iнфармацыя пра мужчыну, якi можа быць датычны да злачынства. Ноччу падазраванага затрымалi ў Кобрыне, расказалi ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фiгурантам аказаўся раней судзiмы 47-гадовы жыхар райцэнтра. Участак, дзе ён абсталяваў гараж-адстойнiк, належыць далёкiм сваякам. Мужчына ўзяў у iх ключ ад пабудовы некалькi месяцаў таму.

Затрыманы вядомы праваахоўнiкам тым, што краў аўтамабiлi ў Еўропе i легалiзоўваў iх у Расii. Гэтым разам падазраваны iшоў на справу ў надзеi на крымiнальнае мiнулае «буса» i разлiчваў, што ўладальнiк пабаiцца заяўляць пра знiкненне транспартнага сродку ў мiлiцыю. Разлiк аказаўся няслушным: машына была юрыдычна чыстая.

Распачата крымiнальная справа за крадзеж у асаблiва буйным памеры.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: bobr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.