Вы тут

Узроўні вады на рэках у чэрвені чакаюцца ніжэйшыя за сярэднія для гэтай пары года


Узроўні вады на рэках Беларусі ў чэрвені чакаюцца ніжэйшыя за сярэднія шматгадовыя значэнні для гэтай пары года, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


На Нёмане, Дняпры, Бярэзіне і Сожы ля Гомеля ўзроўні вады будуць блізкія да сярэдніх, а на Прыпяці — ніжэйшыя за іх. Узроўні вады апусцяцца ніжэй за адзнакі, якія лімітуюць суднаходства, на Бярэзіне каля Светлагорска, Прыпяці каля Мазыра і вёскі Чэрнічы. «У выпадку дэфіцыту ападкаў насычэнне рэк будзе адбывацца грунтавымі водамі глыбокіх гарызонтаў, захаваецца нізкая воднасць рэк, што пагоршыць іх экалагічны стан і навігацыю», — адзначылі ў Белгідрамеце.

У першай палавіне мая выпаданне ападкаў павысіла ўзроўні вады на большасці рэк краіны, у выніку чаго на суднаходных участках Дняпра, Бярэзіны і Сожа на непрацяглы час палепшыліся ўмовы для работы рачнога транспарту. У другой палавіне месяца на рэках адзначаліся ваганні ўзроўняй вады з тэндэнцыяй да іх паніжэння, на Дняпры каля Магілёва, Бярэзіне каля Бабруйска, Сожы каля Крычава і Слаўгарада пагоршыліся ўмовы для работы рачнога транспарту.

Узроўні вады ў бягучым месяцы былі блізкія да шматгадовых значэнняў за май на рэках басейнаў Нёмана, Віліі, Заходняга Буга, Дняпра, Бярэзіны і Сожа, а ў басейне Прыпяці яны апусціліся ніжэй за шматгадовыя мінімумы. Воднасць на рэках Гомельскай вобласці была меншай за звычайную для гэтай пары года на 60-80 працэнтаў, у астатняй часткі краіны — на 20-50 працэнтаў.

Па стане на 28 мая, на рэках назіраецца ў асноўным спад узроўняй вады і роўны іх ход. Узроўні вады знаходзяцца ніжэй за адзнакі, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў рабоце рачнога транспарту, на Нёмане ля Гродна, Дняпры ля Магілёва, Бярэзіне ля Бабруйска, Сожы ля Крычава і Слаўгарада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.