Вы тут

У Мінскім раёне п'яны сын пагражаў маці расправай


Інцыдэнт адбыўся ў прыватным доме ў аграгарадку Ратамка, дзе маці з сынам пражываюць сумесна. Скандалістам, які размахваў сякерай і пагражаў пажылой жанчыне, аказаўся п'яны 49-гадовы сын заяўніцы.


Паводле папярэдняй інфармацыі, у адзін з вечароў ён вярнуўся дадому нападпітку. Мужчына стаў тэрарызаваць маці і патрабаваць грошы на спіртное. Калі пажылая жанчына сказала, што іх няма, скандаліст схапіў сякеру. Пад удзеяннем алкаголю, усхадзіўшыся, мужчына стаў біць сякерай па сцяне, дзвярах і падлозе, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

У пенсіянеркі не было магчымасці папрасіць у каго-небудзь дапамогі. Заставалася адзінае - выканаць жаданне сына. Праз некаторы час у міліцыю звярнуўся другі сын пацярпелай з паведамленнем аб тым, што адбылося. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі скандаліста.

Дзеянням затрыманага будзе дадзена прававая ацэнка, распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.