Вы тут

Настаўнік года—2011 Інэса Зубрыліна: Вельмі хочацца верыць, што гэта не наш сцэнар


Інэса Зубрыліна, Настаўнік года—2011:


— Праглядаючы стужкі навін у сацыяльных сетках, ловіш сябе на думцы, што ў галаве пастаянна гучыць мелодыя Віктара Цоя аб чаканні пераменаў. Прагрэс змушае ўсіх нас мяняцца — ад гэтага не сысці, але эвалюцыя не значыць рэвалюцыя, бо змены могуць быць фатальнымі... Свет сёння — нягледзячы на, здавалася б, глабалізацыю, якая аб’ядноўвае ўсіх (або стрыжэ ўсіх пад адзін грабянец) знаходзіцца ў такім дысбалансе і разгубленасці, што на розум прыходзяць хіба толькі аналогіі з нашэсцем варвараў, што парушаюць цывілізацыю, пераступаюць праз каштоўнасці, культуру памяці, традыцыі. Вельмі хочацца верыць, што гэта не наш сцэнар, не сцэнар краіны, дзе дзейнічае прынцып пераемнасці пакаленняў і захавання лепшых дасягненняў мінулага.

Амаль траціна нашага сучаснага насельніцтва нарадзіліся ў суверэннай Беларусі. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія ўспрымаюць рэчаіснасць ужо з пункту гледжання жыхароў самастойнай еўрапейскай дзяржавы. І, безумоўна, гэтым маладым людзям прыйшоў час актыўна ўключацца ў палітычнае жыццё краіны, але думаючы пра канкурэнтназдольнасць, асабістыя амбіцыі і танную папулярнасць, не варта забываць пра тое, чаго нам каштавалі наш суверэнітэт і незалежнасць.

У гэты нестабільны час нам усім варта вучыцца выбудоўваць дыялог пакаленняў на аснове ўзаемнага даверу і павагі, дыялог, які будзе садзейнічаць устойліваму развіццю краіны, дыялог, у якім вопыт і інавацыі, мудрасць і рашучасць, асцярожнасць і смеласць знаходзяцца ў гармоніі і згодзе.

І калі даслухаць песню Цоя да канца, а не зацыклівацца на фразе «Мы чакаем пераменаў», з’яўляюцца новыя сэнсы: «Мы не можем похвастаться мyдpостью глаз и yмелыми жестами pyк, нам не нyжно все это, чтобы дpyг дpyга понять,... и вдpyг нам становится стpашно что-то менять».

Надышоў час прыслухацца да сябе, паспрабаваць спрагназаваць сваё заўтра, узважыць усе «за» і «супраць», бо ламаць — не будаваць...

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.