Вы тут

Савет Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі заклікаў усе краіны паважаць суверэнны выбар беларускага народа


Савет Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі выступіў з заявай па выніках правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года Яе тэкст размешчаны на афіцыйным сайце Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі duma.gov.ru.


«Выбары былі праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Беларусі. Яны былі адкрытымі, канкурэнтнымі і забяспечылі свабоднае волевыяўленне грамадзян Беларусі», — сказана ў дакуменце.

Саюзныя парламентарыі адзначылі, што за ходам выбарчай кампаніі назірала значная колькасць міжнародных назіральнікаў, у тым ліку ад Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі і Міжпарламенцкай Асамблеі СНД. Пры гэтым фактаў, якія ставілі пад сумнеў легітымнасць выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не выяўлена.

Аўтары звароту заклікалі ўсе краіны паважаць суверэнны выбар беларускага народа.

«Лічым, што штучнае нагнятанне сітуацыі вакол вынікаў галасавання супярэчыць літары і духу міжнароднага права. Заяўляем аб недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы і выступаем супраць любых спробаў дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь, — сказана далей у заяве. — Усе пытанні павінны вырашацца канструктыўна, у рамках дзеючага прававога поля. Упэўненыя, што беларускі народ у гэты адказны момант праявіць мудрасць, захавае мір і стабільнасць у імя працвітання сваёй Радзімы».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.