02 снежня, серада

Вы тут

Ірына Кітурка, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы: Сістэму адукацыі ў Беларусі лічу адным з галоўных дасягненняў


Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы:

Асабліва значныя крокі ў развіцці сістэмы адукацыі зроблены за апошнія гады. Падтрымка з боку дзяржавы адчуваецца на ўсіх узроўнях — як рэспубліканскім, так і мясцовым. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўзяў стратэгічны курс на лічбавыя тэхналогіі і пазіцыяніруе сябе як «Лічбавы універсітэт+». Сёлета адкрыты набор на некалькі найбольш запатрабаваных спецыяльнасцяў: «Прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы», «Штучны інтэлект», «Дызайн віртуальнага асяроддзя». Навацыяй гэтага года стала стварэнне сэрвіса лічбавая прыёмная камісія дзе ўсе этапы — ад падачы дакументаў да залічэння студэнтаў — прадстаўлены ў электронным выглядзе.

Высокія дасягненні дазволілі Купалаўскаму ўніверсітэту стаць першым сярод рэгіянальных вну, уключаных у рэспубліканскі праект «Універсітэт 3.0», у якім спалучаюцца тры важныя накірункі — адукацыя, навука і камерцыялізацыя. Рэалізаваць задачы дапамагае Навукова -тэхналагічны парк, які адкрыты пры масштабнай падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта. За кошт сродкаў абласнога інавацыйнага фонда будуецца і хутка уступіць у дзеянне другая чарга. Інавацыйная інфраструктура ўніверсітэта дае магчымасць студэнтам стварыць уласны бізнэс. Адкрылі студыю праектаў і стартапаў, праводзім конкурс «Іннастарт». Пераможцы конкурсу атрымліваюць значную фінансавую падтрымку для рэалізацыі сваіх праектаў за кошт сродкаў фонда інвацыйнага развіцця, які стварылі летась ва ўніверсітэце. Студэнты бачаць магчымасці, якія створаны для іх. На прыкладзе ўніверсітэта можна сцвярджаць, што нашы студэнты заканчваюць універсітэт з працоўнай кніжкай на руках. Даем ім магчымасць працаваць па сваёй спецыяльнасці паралельна з вучобай.

Аб якасці беларускай сістэмы адукацыі сведчыць пастаянны рост колькасці замежных студэнтаў. У нашыя вну едуць на вучобу грамадзяне многіх краін свету. За апошнія пяць год іх колкасць у ГрДУ імя янкі Купалы ўзрасла ўдвая.

Вялікая ўвага надаецца умовам пражывання студэнтаў. Па даручэнню кіраўніка дзяржавы ў нас узводзіцца камфартабельны 13-ці павярховы інтэрнат, які будзе здадзены ў гэтым годзе.

Я хачу сказаць тое, што заўсёды кажу студэнтам. Напрыклад, у англійскай мове ёсць стандартнае пытанне «Have are you?» і ёсць стандартны адказ: " I am fine"- У мяне ўсё добра. Таму што, калі ў цябе нешта кепска, паўстае наступнае пытанне: што ты зрабіў для таго, каб палепшыць сваё жыцце? Атрымаў адукацыю, набыў новыя кампетэнцыі? Без працы, як вядома, нічога не даецца.

Апошнім часам на адпаведных сайтах, у тэлеграм-каналах з’яўляецца нямала негатыву. Хочацца запытаць, а чаму ж не адзначаюцца поспехі? Не ў кожнай краіне сёння есць бясплатная адукацыя. Хто хоча прыкласці намаганні, хто хоча зарабіць, рэалізаваць сябе, можа гэта зрабіць ў нашай краіне. Мы дапамагаем працаўладкавацца і тым, хто вучыўся на платнай аснове. Шкада, што некаторыя засяроджваюцца толькі на негатыве , а вось станоўчыя дасягненні часам свядома замоўчваюцца. А яны відавочныя. Мы бачым, якімі сталі нашы гарады, дарогі, населеныя пункты. І гэтым мы выгадна адрозніваемся ад многіх краін. Прыемна бачыць, што наша Беларусь становіцца па-хатняму ўтульнай краінай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.

Грамадства

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

За дзесяць месяцаў бягучага года супрацоўнікі міліцыі выявілі больш за 600 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Грамадства

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі падрыхтаваў для педагогаў рэкамендацыі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.