Вы тут

Найноўшыя распрацоўкi — моладзi


Беларускiя вучоныя не толькi займаюцца навуковымi даследаваннямi, але i ўдзяляюць шмат увагi папулярызацыi новых ведаў.


Адны з першых пра дасягненнi беларускай навукi даведваюцца студэнты. Выкладчыкi адразу дзеляцца з iмi ў вучэбных аўдыторыях. Але i школьнiкi не застаюцца ўбаку — навуковыя адкрыццi прадстаўлены ў вучэбнай лiтаратуры, пра iх можна пачытаць у iнтэрнэце.

Падарункi аматарам гiсторыi

У 2017 годзе ў топ дасягненняў Нацыянальнай акадэміi навук увайшлi адкрыццi, зробленыя вучонымi Iнстытута гiсторыi на поўднi Беларусi (знойдзены самыя старажытныя матэрыялы, звязаныя з жыццём славян, што датуюцца IV стагоддзем нашай эры). Цяпер гэтая iнфармацыя ўжо прадстаўлена ў новай вучэбнай лiтаратуры.

Выйшлi чатыры тамы «Гiсторыi беларускай дзяржаўнасцi», а пяты знаходзiцца ў выдавецтве. I зноў напрацоўкi, якiя прадстаўлены ў гэтых найноўшых працах, кладуцца ў падручнiкi, у навучальных установах чытаецца новы курс, ствараецца вучэбны дапаможнiк па гiсторыi беларускай дзяржаўнасцi.

Яшчэ адна знакавая праца, падрыхтаваная вучонымi Iнстытута гiсторыi ў супрацоўнiцтве з выкладчыкамi ВНУ, — «Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi», таксама можа выкарыстоўвацца на занятках са школьнiкамi i студэнтамi.

За 2016–2020 гады супрацоўнiкамi Iнстытута гiсторыi падрыхтавана 13 вучэбных i метадычных выданняў для ўстаноў адукацыi нашай краiны, цэлы комплекс выданняў, дзе разглядаецца перыяд Другой сусветнай вайны. Сярод iх кнiга «Унёсак беларускага народа ў Перамогу ў Вялiкай Айчыннай вайне». На яе ёсць пастаянны попыт, сёлета пабачыла свет трэцяе выданне. Дзякуючы працы «Сузор'е герояў зямлi беларускай» хлопцы i дзяўчаты могуць даведацца, што каля пяцiсот ураджэнцаў нашай зямлi атрымалi званне Герояў Савецкага Саюза, iх бiяграфii ўпершыню сабраны пад адной вокладкай.

Таксама вучонымi Iнстытута гiсторыi падрыхтаваны цэлы вучэбна-метадычны комплекс (падручнiк, дапаможнiкi, атласы, карты) для сёмага класа па гiсторыi Беларусi, якi знаёмiць школьнiкаў з падзеямi, што адбывалiся на нашай зямлi ў ХVI—XVIII стагоддзях.

Ужо выйшлi чатыры тамы грунтоўнай працы, якая знаёмiць моладзь з сучасным жыццём краiны, — «Рэспублiка Беларусь. 25 гадоў стварэння i здзяйсненняў». У выданнi было задзейнiчана больш за 300 аўтараў.

Выдадзены шматтомныя працы нашых класiкаў. Некалькi пакаленняў вучоных шчыравала над стварэннем 37 тамоў Гiстарычнага слоўнiка.

«Усе нашы выданнi, што ствараюцца разам вучонымi з Акадэмii навук i вядучых навучальных устаноў, — тая фундаментальная аснова, на якой развiваецца вучэбна-выхаваўчы працэс у школах i ВНУ. На перадавых пазiцыях рыхтуюцца курсы, спецкурсы, вучэбныя дапаможнiкi», — адзначыў акадэмiк-сакратар Аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў НАН Беларусi Аляксандр Каваленя. Ён звярнуў увагу на тое, што сёння важна рупiцца пра падрыхтоўку настаўнiкаў, знаёмiць iх з перадавымi напрацоўкамi, каб педагогi, у сваю чаргу, маглi даносiць высакаякасныя веды будучым спецыялiстам: хiмiкам, гiсторыкам, лiтаратарам, мовазнаўцам, эканамiстам, гiсторыкам i г. д.

Падручнiкi абнаўляюцца раз на пяць гадоў, i ў iх могуць змяшчацца спасылкi на новую лiтаратуру, падрыхтаваную вучонымi. Каб больш аператыўна даносiць iнфармацыю да педагогаў, даследчыкi накiроўваюць у Мiнадукацыi аналiтычныя запiскi, выступаюць з артыкуламi ў часопiсах. Педагогам, якiя цiкавяцца напрацоўкамi беларускiх навукоўцаў, варта часцей заходзiць на сайт Акадэмii навук i знаёмiцца з навiнкамi на старонках iнстытутаў.

Крэатыўнае мысленне

Для таго каб наша сiстэма адукацыi адпавядала мiжнародным патрабаванням, была канкурэнтаздольная, задавольвала сучасныя патрэбы, нам неабходныя адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы, разнастайныя дапаможнiкi, метадычкi для настаўнiкаў, дыягнастычныя, кантрольна-вымяральныя матэрыялы, новыя метады, тэхналогii, сродкi навучання. Усiмi гэтымi распрацоўкамi ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй i спецыяльнай адукацыi забяспечвае Нацыянальны iнстытут адукацыi.

«Для распрацоўкi навуковых прадуктаў мы прыцягваем вядучых спецыялiстаў з розных устаноў нашай краiны. Гэта не толькi супрацоўнiкi нашага iнстытута, але i вядучыя навукоўцы з розных ВНУ: Белдзяржунiверсiтэта, БДПУ, Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта; вучоныя iнстытутаў Нацыянальнай акадэмii навук, спецыялiсты Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, а таксама вопытныя педагогi-практыкi. Вынiкi нашых навуковых распрацовак знаходзяць адлюстраванне ў сучасных вучэбных дапаможнiках», — адзначыла намеснiк дырэктара па навукова-даследчыцкай рабоце Нацыянальнага iнстытута адукацыi Мiнадукацыi Вольга Зелянко. Па ўсiх вучэбных прадметах выдадзены практычныя дыягнастычныя матэрыялы, якiя накiраваны на фармiраванне прадметных, метапрадметных i асобасных адукацыйных вынiкаў. Дзякуючы такiм матэрыялам у адукацыйную практыку ўкараняюцца практыка-арыентаваныя заданнi. Усё гэта робiцца для таго, каб дзецi вучылiся выкарыстоўваць сфармiраваныя веды, уменнi ў самых разнастайных, у тым лiку нестандартных, жыццёвых сiтуацыях, каб яны развiвалiся як асобы, былi здольныя крытычна ўспрымаць, ацэньваць, аналiзаваць, iнтэрпрэтаваць iнфармацыю.

Тэхналогii ў дапамогу

Новыя тэхналогii паступова мяняюць адукацыйны працэс. А каранавiрус прымусiў выкладчыкаў удзяляць больш увагi менавiта рабоце ў анлайн-фармаце. Беларускiя вышэйшыя навучальныя ўстановы змаглi перастроiцца i праводзiлi аддалена не толькi заняткi, але i канферэнцыi i iншыя анлайн-мерапрыемствы.

Студэнты педунiверсiтэта пад кiраўнiцтвам сваiх выкладчыкаў нават запiсвалi вiдэа-ўрокi ў дапамогу настаўнiкам, непасрэдна звязаныя з тэмамi, якiя дзецi праходзяць у чацвёртай чвэрцi.

Падчас пандэмii запатрабаваны быў праект «Педагагiчная майстэрня анлайн-навучання», дзе выкладчыкi маглi атрымаць дапамогу па пытаннях укаранення ў вучэбны працэс дыстанцыйнага навучання.

Пры гiстарычным факультэце БДУ дзейнiчае школа юнага гiсторыка, арыентаваная на школьнiкаў, яе заняткi запiсаны i выкладзены на ютуб-канале. Дэкан гiстарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскi паведамiў, што выкладчыкi разам са студэнтамi працуюць таксама над базай даных па тых, хто загiнуў у вайне.

Дасягненнi ўнiверсiтэцкiх вучоных знаходзяць адлюстраванне на iнфармацыйным партале БДУ. У электроннай бiблiятэцы альма-матар студэнты ў адкрытым доступе могуць знайсцi разнастайныя выданнi, артыкулы, манаграфii. Наведваць сайт унiверсiтэта могуць i тыя хлопцы i дзяўчаты, што цiкавяцца навукай, але пакуль яшчэ вучацца ў школе. Сёлета ў БДУ ўпершыню пачынае працаваць «Летнi ўнiверсiтэт». Да бясплатных анлайн- заняткаў, падрыхтаваных унiверсiтэцкiмi выкладчыкамi, могуць далучыцца студэнты розных вышэйшых навучальных устаноў, а таксама школьнiкi.

Фiлалагiчны факультэт БДУ запусцiў унiкальны праект, варты пераймання калегамi з iншых навучальных устаноў. Тут адкрыта аўдыторыя «Народныя пiсьменнiкi i паэты Беларусi», дзе на стэндах размешчана змястоўная iнфармацыя пра нашых класiкаў, да таго ж кожны стэнд мае QR-коды, пры дапамозе якiх будучыя фiлолагi выходзяць на спецыяльны сайт, на якiм можна атрымаць дадатковыя веды, заданнi.

Сёння студэнты могуць набываць веды не толькi падчас удзелу ў традыцыйных лекцыях, семiнарах, падрыхтоўцы да iспытаў, але i ў пошуку — хлопцы i дзяўчаты самi здабываюць iнфармацыю, аналiзуюць, параўноўваюць розныя пункты гледжання i выдаюць уласны адукацыйны прадукт.

Белдзяржунiверсiтэт актыўна збiрае i прапагандуе iдэi, звязаныя з трансфармацыяй навучання. Створаны партал, якiя аб'ядноўвае выкладчыкаў розных ВНУ, — «Метадалогiя, змест, практыка крэатыўнай адукацыi» — гэта своеасаблiвая адкрытая пляцоўка для дыскусiй. Тут размяшчаюцца лекцыi, вiдэаматэрыялы, адкрытыя заняткi i iншыя напрацоўкi. Ладзяцца семiнары, удзельнiкi якiх ствараюць адукацыйныя прадукты. Ужо з'явiлася каля 500 метадычных распрацовак, што выкарыстоўваюцца падчас вучэбнага працэсу.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.