Вы тут

На ўездзе ў Нью-Ёрк усталююць пункты праверкі на каранавірус


Улады Нью-Ёрка створаць пункты праверкі на ўездах у горад для выяўлення асоб, заражаных каранавірусам. Пра гэта заявіў мэр Біл дэ Блазіё, піша ТАСС.


Тыя, у каго будзе выяўлены каранавірус, абавязаны будуць прайсці 14-дзённы карантын, а тым, хто парушыць гэтыя патрабаванні, пагражае штраф у памеры да $10 тыс. «Мы не хочам караць людзей, — адзначыў мэр. — Мы толькі хочам, каб тыя, хто ўязджаюць у горад, выконвалі дзейсныя ў нас правілы».

Кантролем на ўездзе ў горад праз масты і тунэлі, а таксама праз чыгуначныя станцыі і аэрапорты зоймуцца супрацоўнікі апарата шэрыфа, якія будуць выбарачна спыняць аўтатранспарт.

Таксама маніторыць сітуацыю будуць супрацоўнікі створанай па ўказанні мэра яшчэ ў красавіку групы па тэставанні і адсочванню распаўсюджвання каранавіруса. Кіраўнік гэтай групы Тэд Лонг адзначыў, што прыкладна кожны пяты новы выпадак каранавіруса ў горадзе выяўляецца ў людзей, якія прыбылі з іншых штатаў.

Паводле інфармацыі Універсітэта Джонса Хопкінса, які праводзіць падлікі на аснове звестак федэральных і мясцовых уладаў, у ЗША зафіксавалі больш 4,77 млн ​​выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі звыш 156,9 тыс. чалавек.

Прэв’ю: vecherka.tj

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.