Вы тут

Акадэмік Аляксандр Лакатко: Сапраўдны інтэлігент па сутнасці сваёй у першую чаргу — патрыёт


Хто можа назваць сябе сучасным беларускім інтэлігентам і якую задачу ён павінен выконваць сёння?


Прадстаўнікі навуковай, царкоўнай і грамадскай супольнасцяў прынялі ўдзел у круглым стале «Беларуская інтэлігенцыя ў выпрабаваннях часу» праекта «Экспертная серада».

Мадэратар сустрэчы, сакратар Беларускага саюза журналістаў Вадзім Гігін растлумачыў, чаму менавіта такая тэма стала прадметам чарговых дыскусій: «Не патрэбна нікому казаць, што зараз наша краіна перажывае вельмі няпростыя часы, і многія позіркі накіраваны на прадстаўнікоў інтэлігенцыя. Я не вельмі люблю такі выраз як „лідары грамадскай думкі“, бо справа не ў лідарстве, а ў сумленнай пазіцыі кожнага чалавека. Калі гэта пазіцыя шчырая, адкрытая, сумленная, то людзі гэта бачаць і, сапраўды, да гэтай пазіцыі, а самае галоўнае да чалавека, ёсць давер».

У пачатку сустрэчы спікеры задаліся пытаннем, каго можна аднесці да сучаснай інтэлігенцыя наша грамадства. Па словах дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Вячаслава Даніловіча, чалавек, які адносіцца да інтэлігенцыі, павінен усведамляць сваю ролю ў грамадстве і тое, што для многіх ён з’яўляецца арыенцірам. «Патрэбна адчуваць адказнасць за сваю пазіцыі і тыя ўчынкі, якія робіце, калі вы адносіцеся да інтэлектуальнай эліты», — дадаў ён.

Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што неад’емныя рысы інтэлігента — у яго здольнасці быць памяркоўным, знаходзіць кампраміс, умець кансалідавацца ў вырашэнні светлых задач і адыходзіць, калі нейкія «цёмныя» сілы аказваюць ціск на свядомасць.

«Тое, што высвятляюцца адносіны: хто, дзе стаяў і як вёў сабе ў тых ці іншых абставінах, — гэта яшчэ не раскол. І дай Бог, каб у асяроддзі нацыянальнай інтэлігенцыі гэтага расколу не адбылося. А ён не адбудзецца тады, калі мы будзем разумець, што інтэлігенцыя вырашае яшчэ і сацыяльную задачу, згодна з якой фарміруе не проста эліту, а цэментуе грамадства, выкладае задачы на заўтра, дзесяцігоддзі і стагоддзе, захоўвае ў няпростых умовах тэндэнцыі развіцця. Каб не было расколу, інтэлігенцыя павінна ўсведамляць, што трэба рабіць сваю справу і гэта справа павінна насіць стваральны характар», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

Дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук, акадэмік Аляксандр Лакатко заявіў, што «сапраўдны інтэлігент па сутнасці сваёй у першую чаргу — патрыёт»: «Інтэлігент — гэта той, хто свядома і падсвядома (і яму наканавана лёсам) усё сваё жыццё аддае народу, перажывае за яго лёс. І мы ведаем, што гістарычных прыкладаў менавіта такой інтэлігентнасці многа. І яны з’яўляюцца рухавікамі развіцця грамадства, той асновай, якая вызначае ўзровень грамадства».

Сярод пытанняў, якія таксама закранулі эксперты, — што мае пад сабой такі тэрмін, як «славянскае адзінства», якую ролю адыгрываюць царкоўныя дзеячы ў сучасных падзеях і як інтэлігенцыя можа кансалідаваць грамадства сёння.

Падрабязнасці — у наступных выпусках «Звязды».

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.