Вы тут

Уладзімір Ліхадзедаў: Перададзена Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі...


Серыя кніг «У пошуках страчанага», якая ўзнікла дзякуючы калекцыянеру, лаўрэату прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміру ЛІХАДЗЕДАВУ, набывае новы фармат. У ёй выдадзены каталог выстаўкі «Вайна і мір. Вяртанне» ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.


Невялікі наклад у 200 экзэмпляраў гэтага сапраўды ўнікальнага выдання абавязвае болей падрабязна распавесці пра названы кніжны праект. Раней у серыі выдаваліся філакартычныя альбомы. Але тое, што здзяйснялася ў межах праекта «У пошуках страчанага», было звязана і з шырокай выставачнай дзейнасцю. Выстаўка «Вайна і мір. Вяртанне» — адна з адметных прэзентацый артэфактаў рознага характару, а не толькі старых паштовак са збораў Уладзіміра Ліхадзедава. І другая акалічнасць: калекцыянер перадаў шэраг прадметаў у дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. З гэтымі каштоўнымі для гісторыі прадметамі мы і маем магчымасць пазнаёміцца ў каталогу.

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Павел САПОЦЬКА абазначае ў «Прадмове», якая адкрывае выданне: «...Сярод каштоўнасцей — прывілей караля Рэчы Паспалітай Сігізмунда ІІІ Вазы Мінскаму ўніяцкаму кляштару (1617), унікальныя рукапісныя рэгістрацыйныя кнігі культавых устаноў XVІІІ — XІX стст., экзэмпляры «Гродзенскіх губернскіх ведамасцей» за 1841 г. — адной з першых беларускіх газет XІX стагоддзя, пісьмовы прыбор князёў Радзівілаў, медаль за ўзяцце горада Полацка Стэфанам Баторыем у 1579 годзе, памятная чыгунная пліта да 500-годдзя перамогі ў Грунвальдскай бітве, медаль удзельнікаў перамоў па Брэсцкім міры 1918 года і іншыя.

Кожны прадмет па-свойму адметны: кнігі ўвабралі мудрасць стагоддзяў, пісьмовыя прылады — энергетыку сваіх славутых гаспадароў, медалі сталі сімваламі значных палітычных падзей, сталовыя прыборы — помнікамі ювелірнага майстэрства...

Праект паказвае, як можна захоўваць і папулярызаваць сваю спадчыну, ставячыся да яе з глыбокай павагай. Такім чынам вяртаюцца памяць, каштоўнасці, імёны. Вяртаецца нацыянальны набытак, які павінен слугаваць беларусам у імя будучыні і нашых сучасных дасягненняў!..»

Хочацца падзякаваць калекцыянеру філакартысту Уладзіміру Ліхадзедаву за яго грамадскія інціыятывы, а Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі — за высокі ўзровень арганізацыі дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў асветніцкай, калекцыянерскай справе. Сам факт дарэння прадметаў з уласнай калекцыі — яркі прыклад для многіх збіральнікаў памятак даўніны, гістарычных і мастацкіх артэфактаў. Калекцыі тады нешта значаць, калі яны вядомыя шырокай грамадскасці.

Мікола Раўнапольскі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.