Вы тут

Як развіваюцца беларускія ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны?


 

Ваенна-паветраныя сiлы i войскi супрацьпаветранай абароны заўжды лiчылiся элiтай армii. Ды i задачы на iх ускладзены вельмi вялiкiя. Самая галоўная — забяспечваць спакой на паветраных межах краiны. А каб паспяхова яе выканаць, патрэбна доўгая i карпатлiвая папярэдняя праца.

Нашы лётчыкi рыхтуюцца на вельмi высокiм узроўнi. Найлепшае сведчанне гэтаму — не толькi дзясяткi паспяхова праведзеных вучэнняў, але i выдатныя вынiкi выступленняў на Армейскiх мiжнародных гульнях. Сёлета нашы авiятары занялi на iх вынiковае другое месца, прычым штурмавiкi наогул падзялiлi першае месца з расiянамi.

Пра эвалюцыю Ваенна-паветраных сiл i войскаў супрацьпаветранай абароны ў гiсторыi суверэннай Беларусi «Звяздзе» расказаў камандуючы Iгар Голуб.


Доўгi арганiзацыйны шлях

Па­сад­ка са­ма­лё­та  на аў­та­да­ро­гу М1  у Iва­цэ­вiц­кiм ра­ё­не.

— Пасля распаду СССР на тэрыторыi Беларусi засталася магутная авiяцыйная групоўка. Яна ўключала ў свой склад знiшчальную i бамбардзiровачную авiядывiзii, дзесяць асобных авiяцыйных палкоў розных родаў авiяцыi, сем асобных авiяэскадрылляў, каля 80 авiяцыйных часцей забеспячэння, — узгадвае Iгар Голуб. — Агульная колькасць асабовага складу дасягала 25 тысяч вайскоўцаў. Фармiраванне Ваенна-паветраных сiл ужо незалежнай Беларусi было распачата загадам мiнiстра абароны ад 15 чэрвеня 1992 года. Пачалося яно на базе 26-й паветранай армii. I амаль адразу ж стала праводзiцца iх трансфармацыя пад новыя ўмовы. Так, ужо налета была выпрацавана канцэпцыя, па якой авiяцыйныя палкi i часцi забеспячэння перафармiроўвалiся ў авiяцыйныя базы.

Рэфармаванне доўжылася ўсе 1990-я. Кiраўнiцтва краiны прыняло рашэнне аб яго заканчэннi ў 2001-м. За гэты час была праведзена сур'ёзная тэарэтычная падрыхтоўка. Ваенныя аналiтыкi правялi цэлую серыю навукова-практычных канферэнцый i эксперыментаў. Гэта ўсё замацоўвалася на практыцы падчас шэрагу вучэнняў, галоўным з iх стала «Нёман-2001».

— Яно паказала сябе сапраўдным дзяржаўным iспытам на здольнасць прымаць i выконваць новыя падыходы. Пры гэтым аператыўна-тактычнаму вучэнню быў нада-
дзены даследчы характар. Яго асаблiвасцю стала тое, што ўпершыню была апрабаваная праца аб'яднанага штаба Ваенна-паветраных сiл i войскаў супрацьпаветранай абароны, — адзначыў Iгар Голуб. — Гэты досвед быў карпатлiва прааналiзаваны. I ўжо ў лiстападзе 2001-га
ўказам Прэзiдэнта быў створаны адзiны вiд Узброеных Сiл — Ваенна-паветраныя сiлы i войскі супраць-
паветранай абароны.

Налета прайшло вучэнне «Бярэзiна-2002», дзе новаствораны вiд войскаў ужо паўнавартасна выконваў задачы ў сваёй новай арганiзацыйна-штатнай структуры. Многiя пытаннi даводзiлася вырашаць з даданнем слова «ўпершыню». У сваю чаргу, гэта накладвала дадатковую адказнасць i стварала пэўныя цяжкасцi.

— Падчас вучэння «Чыстае неба — 2003» быў зроблены акцэнт на ўжываннi ВПС i войскаў ППА падчас правядзення ўмоўным працiўнiкам паветранай кампанii. I тады стала ясна: такая групоўка пад кiраўнiцтвам органаў ваеннага кiравання — камандавання вiду Узброеных Сiл — дазваляе адбiць масiраваныя ракетна-авiяцыйныя ўдары паветранага працiўнiка i стварыць умовы для зрыву яго наступальнай аперацыi, — падкрэслiў Iгар Голуб.

Зараз жа Ваенна-паветраныя сiлы i войскi супрацьпаветранай абароны працягваюць развiвацца як вельмi важны вiд Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь. Iх асноўная задача — заваяваць i ўтрымаць панаванне ў паветры пры адбiццi любой ваеннай пагрозы ў дачыненнi да Беларусi, а таксама прыкрыць ад удараў з паветра войскi i стратэгiчна важныя аб'екты краiны. У сучасным няпростым ваенна-палiтычным становiшчы сiлы супрацьпаветранай абароны становяцца не проста шчытом ад ракетна-авiяцыйнай пагрозы. Можна сказаць, што яны займелi статус вырашальнага фактару стрымлiвання агрэсii.

Зыходзячы з гэтага, Ваенна-паветраныя сiлы i войскi супраць паветранай абароны i сталi развiвацца далей. Падрыхтоўка цяпер у асноўным скiравана на падтрыманне неабходнага ўзроўню баявой i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi, павышэнне ўзроўню падрыхтоўкi органаў ваеннага кiравання, злучэнняў i вайсковых часцей. Акцэнт таксама робiцца на далейшае ўдасканаленне iх гатоўнасцi i здольнасцi выконваць задачы па прызначэннi, у тым лiку ў складзе рэгiянальнай групоўкi войскаў. А каб павысiць эфектыўнасць баявога выкарыстання, была аптымiзавана арганiзацыйна-штатная структура i створана аўтаматызаваная сiстэма кiравання войскамi ад аператыўна-стратэгiчнага да тактычнага ўзроўню. Яна дазволiла кiраваць войскамi ў рэальным маштабе часу i стварыла магчымасць перадаваць кiраванне на iншыя пункты. Пры гэтым, натуральна, яна захоўвае вялiкую жывучасць ва ўмовах агнявога i радыёэлектроннага ўздзеяння сапернiка.

Неба скарае прагрэс

Знi­шчаль­нiк Су-30СМ па­чы­нае па­лёт.

Тэхнiчны прагрэс не стаiць на месцы. I калi на 90-я гады авiяцыйная тэхнiка ў Беларусi была сучасная, то чым далей iшоў час, тым iстотней змянялiся патрабаваннi да яе — зрэшты, як ва ўсiх родах i вiдах войскаў. Таму было прынята рашэнне мадэрнiзаваць iснуючыя ўзоры лятальных апаратаў i пры неабходнасцi закупляць новыя. Мадэрнiзацыя праходзiла пры ўдзеле прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Беларусi.

I вось тут спраўдзiлася вядомая прымаўка, сэнс якой у тым, што новае часам бывае даўно вядомае. Гэта датычыцца пасадак самалётаў на аўтадарогах агульнага карыстання. У 2016 годзе штурмавiк Су-25 выканаў яе ўпершыню ў гiсторыi незалежнай Беларусi. Праз чатыры гады рэкорд быў перасягнуты ў тым, што ўпершыню на аўтадарогу пасадзiў вучэбна-трэнiровачны самалёт Л-39 курсант авiяцыйнага факультэта Ваеннай акадэмii Арцём Чарнiцкi.

— Што да мадэляў тэхнiкi, то ў апошняе дзесяцiгоддзе ў авiяцыйныя воiнскiя часцi паступiлi сучасныя вучэбна-баявыя самалёты Як-130, транспартна-баявыя верталёты Мi8-МТВ5, шматмэтавыя знiшчальнiкi Су-30СМ. Больш за тое, павялiчылiся баявыя магчымасцi зенiтных ракетных брыгад, якiя атрымалi на ўзбраенне сучасныя зенiтныя ракетныя комплексы «Тор-М2» i С-300ПС, якiя прайшлi капiтальны рамонт, — заўважыў Iгар Голуб. — У сваiм класе зенiтнага ракетнага комплексу «Тор-М2», па сутнасцi, няма роўных у свеце. Ён прызначаны для эфектыўнай барацьбы з ракетамi класа «паветра — зямля», авiябомбамi, якiя кiруюцца i карэктуюцца, супрацьрадыёлакацыйнымi ракетамi i iншай высокадакладнай зброяй новага пакалення, самалётамi тактычнай i вайсковай авiяцыi, крылатымi ракетамi, верталётамi, беспiлотнымi лятальнымi апаратамi...

Ракеты зенiтнага ракетнага комплексу, якiя стаяць на ўзбраеннi ў беларускiм войску, здольныя паражаць цэлi ва ўмовах радыёэлектроннага процiдзеяння, а таксама адбiваць масiраваныя ракетныя авiяцыйныя ўдары. Павышаныя тэхнiчныя i праграмныя магчымасцi дазваляюць выяўляць цэлi, пры стварэннi якiх максiмальна выкарыстоўвалiся нават стэлс-тэхналогii.

— Магчымасцi падраздзяленняў радыётэхнiчных войскаў iстотна павялiчылi прынятыя на ўзбраенне радыёлакацыйныя станцыi новага пакалення «Сапернiк-Г» i станцыi беларускай вытворчасцi — «Усход-Д», «Раса-РБ». Яны дазваляюць выявiць усе сучасныя сродкi паветранага нападзення i перадаць пра iх iнфармацыю для знiшчэння падраздзяленнямi зенiтных ракетных войскаў i авiяцыi, — лiчыць Iгар Голуб.

Пры гэтым мадэрнiзацыя iснуючага ўзбраення i тэхнiкi iдзе няспынна. Дзякуючы ёй паляпшаюцца тактыка-тэхнiчныя характарыстыкi, узрастае абароненасць ад перашкод, пашыраецца кола задач, якое яна можа вырашыць. Сярод «разынак» — як мага большая аўтаматызацыя працэсаў кiравання i паступовы перавод на сучасную элементную базу.

— Што да мiжнароднага ваеннага супрацоўнiцтва, то камандаванне iмкнецца ўстанавiць трывалыя сувязi з усiмi зацiкаўленымi дзяржавамi. Дзякуючы кантакам з прадстаўнiкамi адпаведных вiдаў замежных Узброеных Сiл была павышана эфектыўнасць ўзаемадзеяння па абмене iнфармацыяй аб палётах паветраных судоў, а таксама былi ўмацаваны меры даверу памiж краiнамi-суседзямi, — адзначыў Iгар Голуб.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Фота Ганны ЗАНКАВIЧ

Загаловак у газеце: Ахоўнiкi беларускага паветра

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.