Вы тут

Жыхар Калінкавічаў захоўваў дома 190 грам марыхуаны


7 кастрычніка аператыўнікі наркакантролю ў Калінкавічах затрымалі непрацуючага раней судзімага 30-гадовага мясцовага жыхара. У ходзе асабістага ператрусу ў яго знайшлі скрутак з рэчывам расліннага паходжання, паведамляе МУС.


На наступны дзень міліцыянеры праверылі прыватны дом, дзе пражывае мужчына. Там знайшлі аналагічную траву вагой амаль 190 грамаў. Эксперт ДКСЭ даў заключэнне, што гэта марыхуана. Высветлілася, што ўладальнік захоўваў канабіс для асабістага ўжывання.

На днях следчыя далі прававую ацэнку дзеянням наркаспажыўца. Па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў распачата крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.