Вы тут

У Магілёўскім раёне з МАЗа выпалі бярвёны: загінуў веласіпедыст і паранены кіроўца мотаблока


У Магілёўскім раёне з МАЗа выпалі бярвёны. Загінуў веласіпедыст і паранены кіроўца мотаблока, паведамілі БЕЛТА ў МУС.


21 лістапада каля 13:30 у раёне вёскі Навасёлкі Магілёўскага раёна на аўтадарозе Магілёў – Быхаў– Рагачоў вадзіцель 1992 года нараджэння кіраваў аўтамабілем МАЗ з прычэпам, у якім перавозіліся бярвёны. «Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху на закругленні дарогі ў машыне лопнула рысора правага задняга кола. Прычэп перакуліўся, а бярвёны рассыпаліся і трапілі на кіроўцу мотаблока 1956 года нараджэння і веласіпедыста 1952 года нараджэння, якія рухаліся ў спадарожным кірунку», — распавялі ў МУС.

У выніку ДТЗ кіроўца мотаблока з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу, а веласіпедыст ад атрыманых траўмаў памёр.

На месцы здарэння працавалі інспектары ДАІ, следчыя і эксперты.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.