Вы тут

Оптавалакно — да кожнага дома


Да канца года ўсе населеныя пункты краіны з колькасцю хатніх гаспадарак сто і больш будуць забяспечаны оптавалаконнай сеткай. Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел ТКАЧ.


— Яшчэ 25 гадоў таму дамашні тэлефон лічыўся раскошай, асабліва ў сельскай мясцовасці. Абумоўлена гэта было не тым, што ён дарагі, а тым, што адсутнічала тэхнічная магчымасць. За мінулы перыяд змянілася многае, перш за ўсё тэхналогіі і запыты людзей, але нязменная засталася пазіцыя дзяржавы і нацыянальнага аператара сувязі — забяспечыць ёю ўсе слаі насельніцтва. Зараз будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі да ўсіх населеных пунктаў з колькасцю хатніх гаспадарак сто і больш завяршаецца. Гэта значыць, задача па тэлефанізацыі сельскага насельніцтва ў нас вырашаецца, і яна з'яўляецца адной з прыярытэтных.

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей ТУРОМША расказаў, што на сёння рэалізаваны маштабныя мерапрыемствы для забеспячэння неабходнай інфраструктуры, каб прапанаваць найбольш шырокі спектр паслуг сувязі па ўсёй краіне.

— Па-першае, гэта пракладка оптавалаконных сетак. На сёння прадпрыемства ўжо забяспечыла іх падвядзенне да ўсіх кватэр шматпавярховай забудовы. Цяпер у любым населеным пункце — як у сталіцы, так і ў абласным цэнтры, невялікім раённым цэнтры або гарадскім пасёлку — у шматпавярховым доме ёсць магчымасць падключыць паслугі сувязі на базе такіх сетак. У далейшым плануем іх правядзенне да індывідуальных прыватных забудоў і ў сельскіх населеных пунктах. Задача на найбліжэйшыя тры гады — ахапіць такія з колькасцю домаўладанняў ад 50 і вышэй. Ужо больш за 50 працэнтаў маюць праведзеныя оптавалаконныя сеткі, але трэба выканаць работу ў поўным аб'ёме.

Сяргей Туромша адзначыў, што на сёння асаблівая ўвага аддаецца пракладцы оптавалакна да бальніц, паліклінік, ФАПаў, сельскіх школ.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: iphones.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.