Вы тут

У Беларусі запрацуюць медыятыўныя пагадненні па камерцыйных спрэчках на міжнародным узроўні


Медыятыўныя пагадненні па камерцыйных спрэчках на міжнародным узроўні з сённяшняга дня (15 студзеня) запрацуюць і ў Беларусі. У краіне ўступіла ў сілу Канвенцыя ААН аб міжнародных міравых пагадненнях, якія дасягнутыя ў выніку медыяцыі (Сінгапурская канвенцыя), Перавагай для суб’ектаў гаспадарання пры гэтым з’яўляецца магчымасць прымусовага выканання дакумента ў дзяржавах-удзельніцах, паведамляецца на сайце Мінюста.


На міжнародным узроўні заключэнне і прымяненне Канвенцыі азначае павышэнне канкурэнцыі паміж асноўнымі працэдурамі вырашэння спрэчак, адзначаюць у міністэрстве. Канвенцыя замацоўвае абавязкі па прызнанні медыятыўных пагадненняў у дзяржавах-удзельніцах.

Апроч таго, з 15 студзеня пачне дзейнічаць і закон «Аб змяненні законаў па пытаннях медыяцыі», якім прадугледжана карэкціроўка заканадаўства дзеля рэалізацыі Канвенцыі ў нашай краіне. З гэтай мэтай у рэспубліцы ўведзена паняцце «міжнароднае медыятыўнае пагадненне» і працэдура яго заключэння. Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Беларусі дапоўнены прававымі нормамі аб прызнанні і выкананні міжнародных медыятыўных пагадненняў, аб адмове ў прадастаўленні прававой дапамогі па дадзенай катэгорыі спраў, аб забеспячэнні прадмета міжнародных медыятыўных пагадненяў.

Яшчэ раней нормы па выплаце дзяржпошліны за разгляд судом спраў у дачыненні да міжнародных медыятыўных пагадненняў, прыняцці забеспячальных мер па іх (дзесяць базавых велічынь), пытаннях падаткаабкладання былі ўрэгуляваны законам «Аб змяненні Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь» і таксама ўступаюць у сілу 15 студзеня.

Распрацоўшчыкі Сінгапурскай канвенцыі сыходзілі з таго, што выкарыстанне медыяцыі дае істотныя перавагі. У прыватнасці, змяншае колькасць выпадкаў, падчас якіх спрэчка прыводзіць да спынення камерцыйных адносін, аблягчае ажыццяўленне міжнародных аперацый удзельнікамі камерцыйнай дзейнасці, дазваляе дасягаць эканоміі ў працэсе здзяйснення правасуддзя дзяржавамі. Акрамя таго, лічыцца, што стварэнне асновы для выканання міжнародных міравых пагадненняў, якія дасягнуты ў выніку медыяцыі, прымальнай для дзяржаў з рознымі прававымі, сацыяльнымі і эканамічнымі сістэмамі, садзейнічае развіццю гарманічных міжнародных эканамічных адносін.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.

Грамадства

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.

Жыллё

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.

Грамадства

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.