Лёсаванне пар чвэрцьфінальнай стадыі клубнага чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ў Катары, адбылося ў швейцарскім Цюрыху.
У першым чвэрцьфінале 4 лютага мексіканскі клуб «Тыгрэс» з Мантерэя сустрэнецца з прадстаўніком Рэспублікі Карэя «Ульсане». Пераможца гэтага паядынку ў матчы за выхад у фінал згуляе з уладальнікам Кубка Лібертадорэс, за які 30 студзеня ў вырашальным паядынку паспрачаюцца бразільскія клубы «Сантас» і «Палмейрас» з Сан-Паўлу.
У другой чвэрцьфінальнай сустрэчы катарскі «Аль-Духаіль» з Дохі будзе сапернічаць з егіпецкім «Аль-Ахлі» з Каіра. Пераможца гэтай гульні ў паўфінале будзе сапернічаць з трыўмфатарам еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў — нямецкай «Баварыяй» з Мюнхена.
Першы паўфінал клубнага сусветнага першынства адбудзецца 7 лютага, другі пройдзе 8 лютага. Фінальны паядынак намечана правесці 11 лютага.
Пераможцам мінулага розыгрышу стаў англійскі «Ліверпуль», які адолеў ў вырашальным паядынку бразільскі «Фламенго» з Рыа-дэ-Жанейра з лікам 1:0 (у дадатковы час). У гульні за трэцяе месца мексіканскі «Мантэрэй» у серыі пасляматчавых пенальці ўзяў верх над клубам «Аль-Хіляль» (Эр-Рыяд, Саудаўская Аравія).
Больш за ўсіх клубны чэмпіянат планеты выйграваў іспанскі «Рэал» з Мадрыда, у якога чатыры трафеі. На адзін менш у яшчэ аднаго іспанскага гранда — «Барселоны».
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.