Вы тут

Больш за 100 юных фехтавальшчыкаў паспрачаюцца за ўзнагароды спаборніцтваў «Клінкі Палесся»


Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы «Клінкі Палесся» і адкрытае першынство Гомельскай вобласці па фехтаванні стартуюць сёння ў Гомелі, паведамілі ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту.


На працягу двух дзён спаборнічаць на рапірах будуць юнакі і дзяўчаты 2006 года нараджэння і маладзейшыя. Усяго за ўзнагароды паспрачаюцца больш за 100 удзельнікаў. Яны прадстаўляюць Брэсцкую, Гродзенскую, Гомельскую, Магілёўскую, Мінскую вобласці і Мінск.

Пераможцам спаборніцтваў уручаць медалі і дыпломы.

Арганізатарамі выступаюць упраўленне спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама, Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.