Вы тут

Прамвытворчасць вакцыны «Спадарожнік V» плануюць пачаць у Беларусі ў канцы сакавіка


Плануецца, што прамысловая вытворчасць вакцыны «Спадарожнік V» ад каранавіруса пачнецца ў Беларусі ў канцы сакавіка. Пра гэта распавёў намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на тэлеканал АНТ.


— 26 лютага выпушчана першая партыя — 15 тыс. ампул, якія зараз у інстытуце імя Гамалеі (Расія) праходзяць экспертызу на ўстойлівасць, эфектыўнасць і г. д., — адзначыў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі. — З 30-31 сакавіка мы ўжо пачнем вырабляць вакцыну. Па плане — 500 тыс. доз штомесяц. Гэта даволі вялікія аб’ёмы.

Дзмітрый Чараднічэнка заявіў, што самае галоўнае — насыціць айчынны рынак. У першую чаргу гэта вакцынацыя насельніцтва Беларусі.

— Калі з’явіцца магчымасць для экспарту вакцыны — будзем пастаўляць яе за мяжу. У прыватнасці, гэта прадугледжана дамовай, — сказаў намеснік міністра.

Амаль палову аб’ёму рынку лекаў у рэспубліцы і ў грашовым выразе, і ў колькасці упаковак складаюць прэпараты, вырабленыя ў Беларусі. Самая вялікая іх доля — у шпітальным сектары, меншая — у рознічным.

— Дзякуючы таму, што мы маем уласную фармацэўтычную вытворчасць, мы паспяхова справіліся з першай хваляй пандэміі, а цяпер спраўляемся з другой, — падкрэсліў Дзмітрый Чараднічэнка.

Паводле яго слоў, у 2020 г. беларускія лекавыя прэпараты пастаўляліся ў 31 краіну свету, пачынаючы ад блізкага замежжа і заканчваючы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай.

— Увайсці на рынак іншай краіны, іншага кантынента — гэта даволі складана. Гэта і часовы фактар, і грашовы, але яно таго варта, — дадаў намеснік міністра.

Прэв’ю: 2gkb.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.