Вы тут

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Індыі Сангітай Бахадур


Нагодай для сустрэчы стала завяршэнне яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.


Размову з кіраўніком пасольства Індыі Прэзідэнт Беларусі пачаў з падзякі за работу, якую здзяйсняла Сангіта Бахадур.

«Я паглядзеў: таваразварот наш за 20 гадоў вырас у 10 разоў. Крыху больш за паўмільярда долараў — гэта годна, але недастаткова для нашых магчымасцяў. Мы можам больш і вы гэта лепей мяне ведаеце», — сказаў Прэзідэнт.

З першых вуснаў

«Нам трэба свае магчымасці, жаданні аб’яднаць і зрабіць некалькі крокаў да цеснага супрацоўніцтва»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Індыі Сангітай Бахадур з нагоды завяршэння яе дыпмісіі ў нашай краіне

Размову з кіраўніком пасольства Індыі кіраўнік краіны пачаў з падзякі за работу, якую тая здзяйсняла. «Я паглядзеў: тавараабарот наш за 20 гадоў вырас у 10 разоў. Крыху больш за паўмільярда долараў — гэта няблага, але недастаткова для нашых магчымасцяў. Мы можам больш, і вы гэта лепей за мяне ведаеце», — сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў: ведае, наколькі госця «акуратна адносіцца да Беларусі» і жадае супрацоўнічаць далей з нашай краінай.

«Мне бы вельмі хацелася, каб чалавек, які прыедзе сюды пасля вас, прыехаў з такім жа жаданнем выбудаваць добрыя і прадуктыўныя адносіны з Беларуссю, каб ён прасунуў тыя задумы, якія былі ў вас у адносінах паміж Беларуссю і Індыяй. А пачынанняў нямала. Ды і зроблена нямала», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка краіны, за апошнія два дзесяцігоддзі краіны не толькі зразумелі, але і вывучылі магчымасці супрацоўніцтва. «Мабыць, настаў час, калі мы павінны перайсці да этапу адносін, калі трэба заключаць канкрэтныя дагаворы і кантракты, ісці наперад у нашым супрацоўніцтве. Я мяркую, неабходны нейкі штуршок, стымул для таго, каб мы пачыналі практычна рэалізоўваць нашы задумы. Мяркую, добрым стымулам развіцця нашых адносін быў бы візіт Нарэндра Модзі (прэм’ер-міністр Індыі — «Зв.») у Беларусь», — сцвярджае Прэзідэнт.

Як ён дадаў, прэм’ер-міністра Індыі добра ведае, нават мае сяброўскія зносіны з ім. «Мне здаецца, яму трэба было б ужо пабываць у Беларусі. Яго афіцыйны візіт (мы яго прымем годна) стаў бы трыгерам у адносінах паміж нашымі краінамі ва ўсіх кірунках, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Мяркую, надыйшоў той час, калі нам трэба свае магчымасці і жаданні аб’яднаць і зрабіць некалькі крокаў да шчыльнага супрацоўніцтва».

Сангіта Бахадур адзначыла, што для яе вялікі гонар быць запрошанай на сустрэчу, бо ведае: не ўсе паслы ўдастойваюцца аўдыенцыі з Аляксандрам Лукашэнкам.

«У нас з вамі такія добрыя адносіны з савецкіх часоў, і вы найбуйнейшая краіна ў свеце, ды і не толькі гэта. Вы — нашы сябры. Як я мог не прыняць вас?», — адказаў кіраўнік краіны.

Пасол Індыі адзначыла, што падзяляе пазіцыю Прэзідэнта Беларусі па ўсіх аспектах і кірунках адносін, якія ён акрэсліў. «За тры гады маёй кандэнцыі тут мы значна нарасцілі гандаль. Беларусь павялічыла сваю прысутнасць у Індыі і, як я ўжо заўважыла міністру (маецца на ўвазе кіраўнік МЗС Уладзімір Макей — «Зв.»), неабходна актывізаваць супрацоўніцтва паміж прыватнымі сектарамі Беларусі і Індыі», — звярнула ўвагу Сангіта Бахадур.

Яна адзначыла, што дзякуючы яе садзейнічанню індыйскія кампаніі пачалі закупаць самазвалы «БелАЗ», сельскагаспадарчая прадукцыя з нашай краіны знаходзіць пачэснае месца на рынку гэтай усходняй краіны, запатрабаваны ў Індыі і паслугі беларускіх IТ-кампаній.

Каментарый у тэму

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Сангіта Бахадур адзначыла, што цёплыя адносіны краіны маюць з савецкіх часоў і працягнулі іх пасля заканчэння існавання СССР.

«Сёння мы працягваем развіваць нашыя адносіны па ўсіх кірунках. У першую чаргу, гэта гандлёва-эканамічныя сувязі, палітычнае ўзаемадзеянне, працягваецца дыялог і кааперацыя на міжнародных пляцоўках», — заявіла Сангіта Бахадур.

Паводле яе слоў, значнае месца ў інтэнсіфікацыі сувязяў краін мае нябачная дыпламатыя па лініі дыпламатычных ведамстваў, пасольстваў.

«Мы ўжо зрабілі шмат. За маю кадэнцыю тут мы змаглі значна нарасціць наш гандлёвы абарот амаль да 50 працэнтаў. Канечне, на гэтым не трэба спыняцца. Наступным крокам можа стаць абмен візітамі высокага ўзроўню. Не трэба забываць, што сёння Індыя яшчэ перажывае наступствы пандэміі, таму не адбыліся высокапастаўленыя візіты, якія планаваліся ў мінулым годзе», — мяркуе дыпламат.

Сангіта Бахадур заўважыла, што дыялог на высокім узроўні можа працягнуцца сёлета або ў пачатку будучага года.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.