Вы тут

Андрэйчанка ўзяў удзел у міжнароднай канферэнцыі


Дэлегацыя беларускага парламента на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам узяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай ролі парламентарыяў ва ўмацаванні міру і даверу паміж народамі. Ініцыятарам і арганізатарам сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў заканадаўчых органаў, якая адбывалася дыстанцыйна, выступіў Туркменістан. У гутарцы ўдзельнічалі прадстаўнікі 14 краін, у тым ліку Расіі, Кітая, Ірана, Японіі, Турцыі, Пакістана, Карэі і іншых.


Фота: Белта.

«Актуальнасць тэмы нашай канферэнцыі не выклікае сумнення, — адзначыў у сваім выступленні спікер ніжняй палаты беларускага парламента. — Нягледзячы на тое што на 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 2021 год аб'яўлены Міжнародным годам міру і даверу, мы назіраем рэзкі рост геапалітычнага і геаэканамічнага супрацьстаяння. Руйнуецца сістэма міжнародных адносін. Прымяненне санкцый стала звыклай прыладай палітычнага ціску, а «падвойныя стандарты» — элементам шырокамаштабнай інфармацыйнай вайны».

Па словах парламентарыя, выпрабаванне на трываласць прайшла і Беларусь, якая знаходзіцца на геапалітычным разломе паміж Усходам і Захадам. «Шмат каго не задавальняе самастойны знешнепалітычны курс краіны, нацэленасць на стваральную працу і супрацоўніцтва», — лічыць палітык. Ён запэўніў, што на беларускай зямлі ніколі не будзе дапушчаны разгул экстрэмізму, варожасці і нянавісці.

Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу на неабходнасць змены канфрантацыйнага вектара сусветнай палітыкі. «Палітыка блокавага супрацьстаяння павінна саступіць дарогу канцэпцыі «інтэграцыі інтэграцый», — нагадаў ён тэзіс, які нарадзіўся некалькі гадоў таму. — Пры гэтым самым рашучым чынам павінен гучаць голас малых і сярэдніх краін, якія з'яўляюцца паўнапраўнымі суб'ектамі сусветнай палітыкі».

Кіраўнік беларускага парламента нагадаў і пра ідэю «перазапуску» шырокага дыялогу па пытаннях міжнароднай бяспекі па аналогіі з Хельсінкскім працэсам, якую агучваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, і пра беларускую прапанову аб фарміраванні «пояса лічбавага добрасуседства». Ён заклікаў правесці парламенцкую канферэнцыю, прысвечаную ідэі лічбавага суверэнітэту і нейтралітэту.

У год 80-й гадавіны з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны спікер лічыць важным не дапусціць фальсіфікацыі гісторыі, рэабілітацыі і гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Супрацьстаянне ў год даверу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.