Вы тут

Facebook будзе прасіць карыстальнікаў прачытаць артыкул, перад тым як «шэйрыць» яго


Сацсетка Facebook тэстуе новы функцыянал, закліканы змагацца з распаўсюджваннем фэйкаў і дэзінфармацыі.


Фота: Facebook.

Як паведамляецца ў афіцыйным запісе Facebook у Twitter, пры спробе падзяліцца матэрыялам, не адчыняючы яго, карыстачу пакажуць заклік спачатку адкрыць артыкул і прачытаць яго.

«Вы збіраецеся падзяліцца гэтай артыкулам, не адчыняючы яго. Абмен артыкуламі, не прачытаўшы іх, можа азначаць недагляд ключавых фактаў», – кажа ў папярэджанні сацсетка.

У каментарах карыстальнікі выказваюць меркаванне, што падобныя меры спазніліся на некалькі гадоў і на сёння практычна бескарысныя. Каментатары таксама паказваюць на мноства іншых праблем Facebook — сумнеўныя супольнасці, багацце ботаў і расце колькасць рэкламы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.