Вы тут

Беларускія футбольныя клубы пазнаюць сваіх супернікаў у еўракубках 15 чэрвеня


Беларускія футбольныя клубы пазнаюць сваіх супернікаў у еўракубках 15 чэрвеня. У гэты дзень адбудзецца лёсаванне першага і другога раўндаў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый, адзначае pressball.by.


Чэмпіён «Шахцёр» стартуе з першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Прызёры БАТЭ і «Тарпеда-БелАЗ» пачнуць выступ у еўракубках з другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый.

Таксама ў другім раундзе Лігі канферэнцый згуляе «Іслач» (калі пераможа ў фінале Кубка Беларусі) або брэсцкае «Дынама» (калі Кубак выйграе БАТЭ). Фінал Кубка БАТЭ — «Іслач» адбудзецца 23 мая ў Гомелі.

Матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў адбудуцца 6/7 ліпеня, у адказ 13/14 ліпеня 2021 года. Матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый адбудуцца 22 і 29 ліпеня 2021 года.

Прэв'ю: vk.com/fcshakhterby

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.