Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вашым дэвізам на гэтым тыдні можа стаць «мера ва ўсім». Аднак, калі ўсё правільна і мерна, можа і сумна стаць. Своечасовая праява ініцыятывы прынясе жаданыя вынікі і наступны кар'ерны рост. Прымайце актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў на рабоце і дома. Панядзелак і серада — паспяховыя дні для кар'еры. У суботу ёсць верагоднасць узнікнення рознагалоссяў са сваякамі, паспрабуйце захоўваць эмацыянальную раўнавагу.

ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня будзеце здольныя вокамгненна вырашыць большасць праблем. Калі не станеце рабіць сабе паслабленняў, то адкрыюцца бліскучыя перспектывы ў дзелавой сферы. Неабходна слухаць унутраны голас: цяпер ён дапаможа выбіраць правільнае рашэнне. У другой палове тыдня важна любой цаной пазбягаць канфліктаў з партнёрам. Праблемы ў сямейным жыцці з налёту вырашыць не атрымаецца. Прыйдзецца сабрацца з сіламі і часова адысці на раней занятыя пазіцыі.

БЛІЗНЯТЫ. Варта праявіць цярпенне, не прыспешвайце падзеі, і ўсё складзецца найлепшым для вас чынам. На гэтым тыдні чакае поспех у справах, але на першы план выйдзе асабістае жыццё. Будзеце адчуваць любоў і радасць. Праблемы, якія турбавалі, ці знікнуць самі сабой, ці вырашыць іх дапаможа любімы чалавек, што стане яшчэ адным доказам яго пачуццяў. Перастанеце сумнявацца, менавіта ён — ваш лёс. І каханы, падобна, таксама не захоча вас адпускаць.

РАК. Не варта рвацца на перадавую і хапацца адразу за ўсё — значна лепш будзе кіраваць сітуацыяй, застаючыся ў ценю. У сераду добра завяршаць штосьці аджылае, магчыма, час вызваліць месца ў жыцці для новага. Не зацягвайце з вырашэннем праблем, бо справы будуць назапашвацца, а напружанне — нарастаць. Нядзелю лепш правесці дома або на лецішчы.

ЛЕЎ. Нягледзячы на вашу актыўнасць і працаздольнасць, у сярэдзіне тыдня можа падкрасціся хандра. Тады змяніце тэмп, паспрабуйце знізіць аб'ём работы: яна нікуды не дзенецца. Добра было б папесціць сябе чым-небудзь прыемным, што ўзніме настрой, паразмаўляйце з сябрамі. І сачыце за сваімі словамі, каб не пакрыўдзіць навакольных.

ДЗЕВА. Першая палова тыдня будзе больш удалай, чым другая. У аўторак і сераду паспяхова пройдуць сустрэчы і дзелавыя перагаворы. Неабходна разабрацца ў сваім эмацыянальным стане і навучыцца кантраляваць пачуцці. Калі не будзеце ўпадаць у крайнасці, перад вамі адкрыюцца вельмі прывабныя перспектывы. Лепш прыкласці намаганні, чым проста плыць па цячэнні. Будзьце гатовыя, што ўсё таемнае ў асабістым жыцці можа стаць відавочным. Выхадныя пажадана правесці ў сям'і, не плануючы нічога глабальнага.

ШАЛІ. Вы зноў здзівіце навакольных — паспрабуйце толькі, каб здзіўленне іх было захапляльным, а не абуральным. У сераду вашы таямніцы могуць адкрыцца і прыйдзецца апраўдвацца. У чацвер з'явіцца шанц падняць аўтарытэт і знайсці агульную мову нават з самымі нязгодлівымі людзьмі. Калі ў пятніцу атрымаецца ўзгадніць свае дзеянні з калегамі або з партнёрамі па бізнесе, зможаце дасягнуць небывалых вышынь.

СКАРПІЁН. Размяшчэнне зорак дасць магчымасць праявіць свае найлепшыя якасці. На рабоце ўсё складваецца проста выдатна — чакайце прыбытак і выгадныя кантракты. Паспрабуйце хутчэй завяршыць усе справы і аддаць больш часу асабістаму жыццю. Кантралюйце эмоцыі, аднак не хавайце пачуццяў ад каханага чалавека. Менш хвалюйцеся, больш верце ў свае сілы.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вас ахопіць неадольнае жаданне пракрасціся ў сутнасць рэчаў. Вы многае ўбачыце з новага пункту гледжання, але не захапляйцеся аналізам, пакідаючы актыўную дзейнасць. У сераду важна не спазняцца — вас будуць ацэньваць па пунктуальнасці і адказнасці. Да таго ж могуць проста не дачакацца. У канцы тыдня хтосьці побач з вамі здольны лёгка выйсці з раўнавагі, не дайце яму нагоды. У выхадныя жаданне перамен падштурхне да новых спраў і знаёмстваў.

КАЗЯРОГ. Тыдзень можа стаць актыўным і плённым пры ўмове, што праявіце цярпенне і дыпламатычнасць. Проста неабходна ўлавіць агульны настрой на рабоце, гэта пашырыць вашы магчымасці. Пятніца можа аказацца самым спрыяльным днём для кар'ернага росту. У нядзелю паспрабуйце не марнаваць шмат часу на пустую балбатню.

ВАДАЛІЎ. Няхай ваша сціпласць абмяжуецца тым, што вы не будзеце занадта шмат расказваць пра свае дасягненні. Аднак усё ж важна адчуваць сябе ўпэўнена. Будзьце больш актыўнымі. У панядзелак пастарайцеся не спрачацца з начальствам, гэта можа прывесці да сур'ёзнага канфлікту. У чацвер ёсць верагоднасць павышэння на пасадзе. У пятніцу магчыма крушэнне планаў і не выключана, што прычынай стануць сябры.

РЫБЫ. Сітуацыя на рабоце даволі складаная, таму давядзецца прыкласці нямала намаганняў, каб выканаць пастаўленыя задачы. У сераду новыя прыемныя абставіны ўвойдуць у ваша жыццё, што дазволіць стаць аптымістам. У чацвер многія справы вырашацца без асаблівых намаганняў — скарыстайцеся гэтым, каб справіцца з найбольш актуальнымі праблемамі. У нядзелю эмоцыі будуць біць праз край — добра было б не дапускаць грубасці. Несправядлівасць у малым можа абярнуцца для вас непрыемнымі наступствамі даволі буйнога памеру.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. Буйныя крэдыты зараз лепш не браць. Паспрабуйце прывесці думкі і пачуцці ў парадак. І перастаньце гібець, зазірніце ў сябе, ураўнаважце эмацыянальны стан. Зараз самы час для наладжвання згубленых сувязяў, якія спатрэбяцца ў найбліжэйшай будучыні. Не забывайце пра родных і блізкіх.

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.