На выхадных Беларускі саюз жанчын дае старт рэспубліканскай акцыі «Дорым радасць!», прысвечанай Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Падчас акцыі валанцёры і сябры арганізацыі плануюць навесці парадак на дзіцячых пляцоўках краіны.
«Мы спадзяёмся, што ў некаторых рэгіёнах нам удасца не толькі навесці парадак, але і тэхнічна ўладкаваць дзіцячыя пляцоўкі і добраўпарадкаваць дваровыя тэрыторыі, — сказала першы намеснік старшыні ГА «БСЖ» Святлана СІТНІКАВА. — Самыя актыўныя члены арганізацыі са сваімі сем'ямі плануюць выходзіць на гэтую акцыю не толькі ў выхадныя, але і па буднях. Мы спадзяёмся, што да лета нашы дзіцячыя пляцоўкі будуць мець прывабны выгляд.
Акцыя будзе доўжыцца з 16 мая да 1 чэрвеня.
На сёння першаснымі арганізацыямі пададзена каля 30 заявак на правядзенне мерапрыемства. Так, напрыклад, на гэтых выхадных члены арганізацыі будуць наводзіць парадак на тэрыторыі Магілёўскага спецыялізаванага дома дзіцяці для дзяцей з пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы. Самі члены прэзідыума Беларускага саюза жанчын на чале са старшынёй БСЖ першым намеснікам міністра аховы здароўя Аленай БОГДАН прымуць удзел у добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі і дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Чачота ў Мінску.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.