Вы тут

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці


Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне. Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» прыме 150 дзяцей з гэтага рэгіёна амаль на месяц — з 15 верасня па 5 кастрычніка.


Гэта стала магчымым дзякуючы распараджэнню Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. З просьбай прыняць на аздараўленне дзяцей з Данецкай вобласці да кіраўніка дзяржавы звярнуліся дабрачынныя арганізацыі, у прыватнасці дабрачынны фонд Аляксея Талая. Прэзідэнт ініцыятыву падтрымаў. 

Параалімпіец, матывацыйны спікер, кіраўнік дабрачыннага фонду Аляксей Талай асабіста сустракаў дзяцей на мінскім вакзале. 

«Мы вельмі рады вітаць тут дзяцей з Данецкай вобласці. Гэтай вясной мне давялося там пабываць. Я ў поўнай меры пранікся тымі цяжкасцямі і праблемамі, з якімі сутыкаюцца там дарослыя, дзеці, моладзь. Я наведаў у Данецку дзіцячы дом, і маё сэрца страпянулася: я паабяцаў сабе што-небудзь зрабіць для гэтых дзяцей. Сёння, дзякуй богу, мы бачым гэтых дзяцей на нашай беларускай зямлі, вельмі гэтага чакалі. Мы ўдзячныя, што Кіраўнік дзяржавы так сардэчна падтрымаў гэтую ініцыятыву, людзям, якія адгукнуліся на заклік дапамагчы», — падзяліўся Аляксей Талай. 

Для дзяцей падрыхтаваныя экскурсіі, культурныя мерапрыемствы, сустрэчы. У «Зубрані» іх чакае поўны комплекс санаторна-аздараўленчых паслуг. І паколькі пачаўся новы вучэбны год, школьнікі працягнуць навучанне. 

«Мы працягнем дзяліцца цяплом і дапамагаць бліжняму свайму і далей. Усе дзеці планеты — нашы дзеці, і мы, дарослыя, павінны клапаціцца пра іх», — падкрэсліў Аляксей Талай.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Аліны МАЗАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.