# У Мінску гэтымі днямі праходзіць фестываль мастацтваў Арт-Мінск. Мы вырашылі не прапускаць магчымасціь і паглядзелі, што паказваюць у выставачных залах цэнтральнай пляцоўкі фестывалю — Палацы мастацтваў.
Уся прастора ўнутры будынка ўмоўна падзелена на 4 залы, дзе можна захапіцца працамі як пачаткоўцаў мастакоў, так і тымі, што ўжо маюць вагу ў свеце мастацтваў.
Арт-Мінск паказвае, як трансфармуецца мастацтва, як адбываецца канвергенцыя творчасці. Бо побач са звыклмі нам карцінамі з акварэлі або гуашы, статуэткай з гіпсу або каменя знаходзіцца карціна з фанеры або з тканіны, пакрытай алейнымі фарбамі.
Немагчыма не прайсці міма працы, выкананай на аконнай раме, прысвечанай эпідэміялагічнай абстаноўцы ў свеце. Увагуа таксама прыцягваюць замарынаваныя драконы разам з агуркамі. Так і хочацца пахрумсцець дракончыкам.
Некаторыя арт-аб’екты выставы нясуць у сабе важны канцэптуальны пасыл. Мятыя партрэтныя эскізы, якія мастачка збіралася выкінуць, становяцца падставай задумацца пра тое, што памылкі — гэта важная прыступка да поспеху і магчымасць знайсці тое самае дакладнае рашэнне.
Калі падымаешся на другі паверх выставачнай залы, абавязкова варта выканаць лесвічны марш, які таксама з’яўляецца своеасаблівым выставачным экспанатам фестывалю.
Зала за залай праводзіць цябе ў іншы свет. Маленькія і вялікія карціны. Буянства фарбаў і геаметрыі, бязладдзе формаў і тэкстур. Мудрагелістыя формы скульптур. Варта адзін раз убачыць і адчуць гэтую энергію новага мастацтва.
Што ж такое Арт-Мінск? Гэта месца, дзе вы можаце пазнаёміцца з сучасным мастацтвам бліжэй. Адчуць яго тэндэнцыі, паспрабаваць зразумець і ўглыбіцца.
Дарэчы, вы можаце не толькі паглядзець працы, але таксама прагаласаваць за трох ўпадабаныхя вам творцаў. Прыходзьце, атрымлівайце эстэтычнае задавальненне і адзначайце мастакоў, якія адгукнуліся вам.
Лізавета ШЫБУТ
Фота аўтара
Што за таемнымі дзвярыма?