Вы тут

Студэнцкі інтэрнэт-рэсурс БДУ прызнаны лепшым маладзёжным СМІ ЕАЭС


Інтэрнэт-рэсурс факультета журналістыкі Белдзяржуніверсітэта «Studlive.by» перамог у намінацыі «Лепшы маладзёжны СМІ ЕАЭС» на Міжнародным форуме «Прастора Еўразіі» . 


На форуме праект прадставіла галоўны рэдактар, чацвёртакурсніца факультэта журналістыкі Марына Кішкурна. «Выступоўцам трэба было годна расказаць пра рэсурс і аргументавана адказаць на пытанні журы і аўдыторыі. Барацьба за перамогу разгарнулася сярод моцных удзельнікаў, у ліку якіх лаўрэаты прэміі мінулых гадоў, аднак высокую ацэнку атрымаў менавіта БДУ», — падзялілася ўражаннямі студэнтка.

Свае медыярэсурсы маладыя журналісты заяўлялі ў пяці намінацыях: «Лепшы галоўны рэдактар студэнцкага СМІ», «Лепшы маладзёжны СМІ ЕАЭС», «Лепшы студэнцкі медыяпраект», «Лепшае студэнцкае радыё» і «Лепшае студэнцкае ТБ».
Акрамя таго, у скарбонцы беларусаў яшчэ адна перамога на форуме. Лепшым студэнцкім тэлебачаннем прызнаны праект «СтудТБ БДПУ» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Усяго ў форуме прынялі ўдзел 350 маладых эканамістаў, палітолагаў, дыпламатаў, гісторыкаў, журналістаў з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Даведка:

Studlive.by — студэнцкі інтэрнэт-рэсурс факультэта журналістыкі БДУ. Створаны ў маі 2012 года для рэалізацыі журналісцкага патэнцыялу студэнтаў і абітурыентаў ВНУ. На партале публікуюцца навіны журфака, інтэрв’ю з творчымі людзьмі, спартыўныя рэпартажы, матэрыялы пра канцэрты і выставы, карысныя парады, вершы, апавяданні і г. д.
У верасні 2021 года аўдыторыя сайта Studlive.by складала ў сярэднім 340 унікальных наведвальнікаў у суткі.

Надзея НІКАЛАЕВА
Фота дадзена прэс-службай БДУ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.