Вы тут

Прэзідэнт даў інтэрв’ю глаўрэду расійскага часопіса «Национальная оборона», ваеннаму эксперту Ігару Каротчанку


Ігар Каротчанка ўжо не новы чалавек для беларускага экспертнага асяроддзя. Ён быў удзельнікам «Вялікай размовы» з Прэзідэнтам сёлета ў жніўні, цяпер у якасці эксперта актыўна каментуе падзеі для айчыннага тэлебачання. Інтэрв’ю працягнулася амаль две з паловай гадзіны. Былі закрануты разнастайныя тэмы акутальнага палітычнага парадку. 


Фота: БелТА

Падчас інтэрв’ю Аляксандр Лукашэнка расказаў пра партнёрскія адносіны з Расіяй, выказаў сваё меркаванне аб еўрапейскіх лідарах і палітыцы Злучаных Штатаў Амерыкі, украінскім крызісе, падзяліўся падрабязнасцямі канстытуцыйнай рэформы, адно з асабліва актуальных пытанняў — мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі з краінамі Еўропы.

Прэзідэнт адзначыў: на мяжу польскія вайскоўцы вылучылі танкі, узброеных вайскоўцаў не для таго, каб супрацьстаяць міграцыйнаму крызісу.

«Змагацца сёння супраць мігрантаў „Леапардамі“? Выбачайце... Мы з вамі людзі ваенныя. Мы разумеем, што такое весці вайну з гэтымі няшчаснымі людзьмі на граніцы Польшчы з Беларуссю і вылучаць калонны танкаў. Зразумела, што гэтая трэніроўка ці шантаж», — заўважае кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што Беларусь спакойна супрацьстаіць гэтаму. Ведаем: пры дапушчэнні памылкі, у падзеі будзе ўцягнутая Расія — магутнейшая ядзерная дзяржава.

«Я не бяздумец. Я выдатна разумею, да чаго гэта можа прывесці. Таму няма тут ніякага гераізму — схапіў аўтамат і пайшоў на польскую граніцу, дзе я служыў пагранічнікам. Не, ні ў якім выпадку. Мы ўсведамляем, ведаем сваё месца, але на калені не станем», — падкрэслівае Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт, адказваючы на пытанне, звярнуўся да вытокаў мігранцкага крызісу. Ён назваў Хафеза Асада, Садама Хусейна, Муамара Кадафі лідарамі і мысліўцамі, якія выдатна разумелі ход падзей.

«Гэтыя мярзотнікі, іх забілі і Башара Асада таксама хочуць знічтожыць, — сказаў Прэзідэнт. — Яны знеслі лідараў, а потым пайшлі ў краіны. Ім неабходна было перабудаваць Бліжні і Сярэдні Усход».

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, амерыканскія палітыкі не толькі «разштурхалі» Бліжні і Сярэдні Усход, а знічтожылі дзяржаўнасць і ўклад жыцця мясцовага насельніцтва.

«Я сёння ноччу прачнуўся і падумаў, што там самае страшнае? Ведаеш, Ігар, нават не вайна. Там самае страшнае — адсутнасць перспектывы. Уяві, у нас дзеці, якая ў іх будучыня? Адукацыя. Там яе нельга атрымаць. Ахова здароўя — ніякая, пра культуру і спорт і казаць няма чаго», — разважае Прэзідэнт.

Мясцовае насельніцтва, якое шукала лепшага жыцця, нагадаў кіраўнік краіны, некалькі гадоў таму запрасілі нямецкія палітыкі.

«І пайшоў транзіт. А самае небяспечная сёння — гэты транзіт забяспечваецца людзьмі. Там людзі фарміруюць гэтыя калоны. Зараз з Афганістана пайшоў прыток. Адтуль хлынуць людзі. Іх некалькі мільёнаў там, хто служыў амерыканцам у Афганістане. Амерыканцы іх таксама паклікалі, але прыказалі (забраць. — „Зв.“) Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Але цэнтральнаазіяцкія рэспублікі сказалі: „Прабачце“. І куды яны пайдуць? Пайдуць у Еўропу», — канстатуе Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго, афганцы ідуць да лепшага еўрапейскага жыцця праз цэнтральнаазіяцкія рэспублікі, Расію, Беларусь, Украіну.
Па словах Прэзідэнта, бежанцы прыбываюць у Беларусь законна, праз аэрапорт, які з лета заблакаваны еўрапейскімі перавозчыкамі.

«Свята месца пустое не бывае. Сюды дзясяткамі рынуліся самалёты з Бліжняга, Далёка Усхода, з разбомбленых дзяржаў. Едуць людзі — ідуць на граніцу», — сказаў кіраўнік краіны.

Па меркаванні Аляксандра Лукашэнкі, лагістыка дастаўкі мігрантаў да граніцы арганізавана пэўнымі асобамі.

«Гэты транзіт забяспечваюць людзі. Там у самалёт пасадзяць. Самалёт прыляціць сюды. Тут іх возьмуць, на граніцу прывязуць, праз граніцу перавядуць. І там іх прымаюць ужо свае — палякі, немцы, украінцы і іншыя. Усё за грошы. Адтуль жа едуць нябедныя людзі. А калі і бедныя, ім сабралі гэтыя грошы», — сцвярджае Прэзідэнт.

Па словах кіраўніка краіны, дзеянні «транзіцёраў» адсочваюцца. «Дзясяткі транзіцёраў, што людзей падкідваюць, гэта немцы, перадусім палякі, і яшчэ ўкраінцы, літоўцы. Там свая мафіёзная структура, якая забяспечвае гэты транзіт», — дадае Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэслівае, што бежанцы едуць у Еўропу не на пустое месца, а да сваіх родных, сяброў, якія іх там загадзя чакаюць. Беларусь з’яўляецца толькі кропкай на гэтым шляху.

Як заяўляе Аляксандр Лукашэнка, супраць Беларусі развязана сапраўдная гібрыдная вайна ва ўсіх сферах — СМІ, палітыцы, эканоміцы і бяспецы.

«Гібрыдныя вайна! І вы мярзотнікі, вар’яты, хочаце, каб я вас абараняў ад мігрантаў у тым ліку? Што, я не лагічна разважаю? Вы гэта састроілі — атрымайце», — абураецца кіраўнік краіны.

Ён нагадаў аб нядаўна заключаным Дагаворы з ЕС аб рэадмісіі, згодна якому Беларусь павінна была забраць на сваю тэрыторыю людзей, незаконна трапіўшых праз нашу краіну ў Еўропу. ЕС абавязваўся пабудаваць месца прыбывання для гэтых асоб.

«Увёўшы супраць нас санкцыі, яны гэта кінулі — і не фінансуюць, і не будуюць гэтыя лагеры. Я не буду гэтага рабіць. Яны выйшлі з гэтага дагавора. Парушылі яго. Я да гэтага не мею ніякіх адносін. Бягуць? Хай бягуць. Я што іх да сябе вярну і анклавы тут ствару? Мне і так праблем хапае», — заяўляе Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі Прэзідэнт абураецца, чаму еўрапейскія праваахоўнікі маўчаць аб фактах збіенняў, смерцях бежанцаў і акцэнтуе, што ўсе звесткі аб такіх фактах ішлі праз беларускія медыя.

«Гэта добра арганізаваны працэс (дастаўка мігранцаў на мяжу. — „Зв.“). Не трэба патрабаваць ад мяне, каб я, як раней, спыняў гэты працэс, менавіта спыняў, а не фінансаваў як амерыканцы ўчора заявілі. Заявілі быццам я фінансую гэтых беглых. Мне што некуды грошы дзяваць? І ўвогуле, калі я фінансую, факты на стол! А так, вялікія амерыканцы языком ляпнулі і забыліся», — падкрэслівае кіраўнік краіны.

Прэзідэнт адзначае, што падобныя заявы апапентаў яго не хвалюць. Небяспечна іншае — супрацьстаянне на граніцы можа прывесці да ўзброенных канфліктаў.

«Я баюся, каб супрацьстаянне на граніцы з-за мігрантаў не прывяло да вострай фазы, стварыла глебу для правакацый. Я ўжо сваіх ваенных папярэдзіў, каб хлопцы глядзелі. Мы не страляем паверх галоў, як робяць яны. Нашы верталёты не лётаюць над імі. Калі вёрталёт на вышыні 20-30 метраў праляціць над імі, там здувае дзяцей, людзей. Такім чынам іх пужаюць. Вось іх аблічча. Яны заўсёды былі такімі», — расказвае Аляксандр Лукашэнка.

«У асобе Аляксандра Лукашэнкі мы бачым выбітнога палітыка, лідара. Маштаб яго асобы раскрываецца ў асабістым інтэрв’ю. Самае галоўнае, што я зразумеў, ацэнкі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі як вялікага сябра і надзейнага стратэгічнага партнёра Расіі былі верныя. Аляксандр Рыгоравіч яшчэ раз падцвердзіў свой курс на стратэгічнае партнёрства, саюзніцкія адносіны з Расійскай Федэрацыяй, агульнасць нашых мэтаў і задач у сённяшнім няпростым свеце», — сказаў пасля размовы з Прэзідэнтам Ігар Каротчанка. 

Эксперт адзначыў, што сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі яго ўразіла шчырасцю, нефармальнасцю. Ён упэўнены: інтэрв’ю будзе цікавым чытачу з-за эксклюзіўнасці матэрыялаў. 

«Пры Прэзідэнце Лукашэнку ўвасходзілі еўрапейскія палітычныя зоркі і пры ім жа зыходзілі. Ён расказаў цікавыя моманты сустрэчы з еўрапейскімі, амерыканскімі палітыкамі. Гэтыя рэчы дастаткова эксклюзіўныя. У гэтым плане палітычны вопыт беларускага лідара мае каласальнае значэнне асабліва цяпер, калі бачым ціск на Беларусь, Расію», — акцэнтуе інтэрв’юер. 
Па яго словах, размова з Прэзідэнтам будзе апублікавана ў часопісе «Нацыянальная абарона» ў поўным аб’ёме, бо ўсе адказы надзвычайна актуальны для чытачоў выдання. 

Даведка 

Часопіс «Национальная оборона» з’явіўся ў 2006 годзе. Яно арыентавана на пэўнае кола чытачоў — ваенна-палітычнае кіраўніцтва Расіі, супрацоўнікаў сілавых органаў, дыпламатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў абароннага комплексу. Агульны тыраж — 22,5 тысяч экземпляраў. Часопіс выходзіць у друкаваным і электронным відзе, мае англамоўную версію. 

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.