Вы тут

Сенатары ўхвалілі змены ў Законах «Аб свабодных эканамічных зонах» і «Аб інвестыцыях»


На закрыцці шостай сесіі члены Савета Рэспублікі разгледзелі два профільныя законапраекты, якія павінны паўплываць на інвестыцыйны клімат у краіне.


— Мы дастаткова часта кажам аб ўдасканаленні інвестыцыйнага заканадаўства як найважнейшага драйверу для росту замежных і ўнутраных інвестыцый, — звярнулася да калег-сенатараў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ. — У сувязі з гэтым хачу адзначыць, што нам трэба разгледзець адразу два законапраекты, арыентаваных на рашэнне гэтай задачы. Не памылюся, калі скажу, што свабодныя эканамічныя зоны ў Беларусі — гэта тэрыторыі, дзе сёння можна будаваць паспяховы бізнес.

Як паведаміла старшыя профільнай камісіі, у Беларусі функцыянуюць 6 свабодных эканамічных зон. Па стане на 1 кастрычніка, у якасці рэзідэнтаў СЭЗ зарэгістравана 429 кампаній, на якіх працуюць каля 137 тысяч чалавек. На іх рэалізуюцца праекты з прыцягненнем інвестыцый на суму каля сямі мільярдаў долараў больш чым з 30 краін свету.

— Люстэрка эфектыўнасці любой прэферэнцыйнай тэрыторыі — гэта дынаміка яе асноўных эканамічных паказчыкаў, — падкрэсліла Таццяна Рунец і прывяла ключавыя з іх. — За дзевяць месяцаў рэзідэнты ўсіх СЭЗ нарасцілі аб’ёмы вытворчасці, выручкі, экспарту тавараў у 1,4 разы, інвестыцыі ў асноўны капітал — больш чым на 15% пры агульным па краіне зніжэнні інвестыцыйнай актыўнасці. Як вынік, усе СЭЗ атрымалі прыбытак, што дазволіла амаль на чвэрць павысіць заробкі працоўным калектывам.

Старшыня профільнай камісіі робіць выснову: свабодныя эканамічныя зоны па праве з’яўляюцца пунктамі росту ў рэгіёнах.

Акрамя таго яна прывяла яшчэ крыху статыстыкі.

— Па выніках дзевяці месяцаў на гэтых тэрыторыях сіламі пяці працэнтаў занятых па краіне фарміруецца 18% аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі

і 21% экспарту тавараў. Рэзідэнты прыцягнулі пятую частку прамых замежных інвестыцый у Беларусь, — падкрэслівае Таццяна Рунец і акцэнтуе ўвагу, што прыведзеныя лічбы пацвярджаюць эфектыўнасць СЭЗ як інвестыцыйных пляцовак.

Сенатар адзначае: вельмі важна захаваць дынаміку іх развіцця, удасканальваючы і прававую базу. Таму на разгляд членаў Савета Рэспублікі вынесены адпаведны законапраект.

— Яго распрацоўка таксама стасуецца з комплекснай аптымізацыяй паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы пры захаванні агульнай збалансаванасці сістэмы дзяржаўнага кіравання, — падкрэсліла выступоўца.

Паводле яе слоў, асноўная навацыя — перадача паўнамоцтваў па змяненні межаў свабодных эканамічных зон ад кіраўніка дзяржавы да Савету Міністраў. Пры гэтым Прэзідэнт краіны па-ранейшаму будзе ўзгадняць ўключэнне ў межы СЭЗ сельскагаспадарчых і лясных тэрыторый.

— Лічым, гэта вельмі важнай опцыяй з пункту гледжання захавання нацыянальнага багацця, — выказала меркаванне старшыня профільнай камісіі.

Яна пераканана, што законапраект у першую чаргу скароціць карэкціроўку межаў СЭЗ, а значыць, і час ад ідэі да пачатку рэалізацыі новых інвестыцыйных праектаў, тым самым стымулюючы патэнцыйных інвестараў да ўкладання рэсурсаў.

— Гэта мае важнае значэнне для паўнавартаснага запуску новага інвестыцыйнага цыклу і прыцягнення інвестыцый у рэгіёны, — падкрэслівае Таццяна Рунец і рэкамендуе калегам адобрыць змены ў адпаведным праекце закона, з чым яны і пагадзіліся.


Другім важным дакументам, накіраваным на палёгкі ў інвестыцыйнай дзейнасці, стаў зменены закон «Аб інвестыцыях».

— Інвестыцыі з’яўляюцца ключавым фактарам ўстойлівага развіцця прадпрыемстваў, рэгіёнаў і краіны ў цэлым. Таму вельмі важна на пастаяннай аснове забяспечваць іх станоўчую дынаміку, — нагадала Таццяна Рунец і паведаміла, што за 9 месяцаў бягучага года ў рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 6,7 мільярдаў долараў ЗША інвестыцый, што на 104,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Паводле яе слоў, заданне па інвестыцыях у асноўны капітал па выніках трох кварталаў выканалі толькі Брэсцкая (101,6% пры заданні 101%) і Віцебская (98,4 пры заданні 98) вобласці.

Акрамя таго, сенатар звярнула ўвагу на высокую геаграфічную канцэнтрацыю інвестараў. У прыватнасці, на долю трох краін (Расія, Украіна, Кіпр) сёння прыходзіцца 70% прамых інвестыцый у беларускую эканоміку.

— Дадзеная статыстыка сведчыць, што змены ў інвестыцыйным заканадаўстве наспелі, — акцэнтавала старшыня профільнай камісіі і нагадала калегам аб неабходнасці стварэння прывабных умоў, у першую чаргу для стратэгічнага інвестара.

Як адзначыла сенатар, у абноўленым Законе «Аб інвестыцыях» прадугледжваюцца наступныя змены.

— Па-першае, выкарыстанне стабілізацыйнай агаворкі, згодна з якой інвестару могуць быць прадастаўлены гарантыі ад неспрыяльнай змены падатковага заканадаўства, — паведаміла яна і падкрэсліла, што Савет Рэспублікі выступаў адным з ініцыятараў гэтай нормы.

Акрамя таго, другім важным момантам з’яўляецца кампенсацыя кошту нацыяналізуемай маёмасці, створанай у працэсе інвеставання. У прыватнасці, замацоўваецца прынцып паўнаты і своечасовасці такой кампенсацыі.

— Па-трэцяе, уводзіцца свайго роду «тэрмін даўнасці» ў частцы прад’яўлення патрабаванняў да інвестара, якія ўплываюць на яго правы і законныя інтарэсы, — тры гады, — паведаміла Таццяна Рунец і разам з тым адзначыла, што гэтая норма не распаўсюджваецца на супрацьпраўныя дзеянні інвестара.

Старшыня профільнай камісіі таксама нагадала калегам, што ў сакавіку бягучага года ў Савеце Рэспублікі праводзіўся круглы стол, прысвечаны гэтаму законапраекту. Па выніках абмеркавання Міністэрству эканомікі было рэкамендавана забяспечыць пакетны прынцып разгляду НПА ў сферы інвестыцый. Як адзначыла выступоўца, прапанова была ўлічана.

Акрамя таго, на экспертным савеце пры Савеце Рэспублікі былі разгледжаны папраўкі ў Дэкрэт кіраўніка дзяржавы № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь».

— У комплексе з іншымі мерамі па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату абноўленае заканадаўства ў дадзенай сферы забяспечыць рост унутраных і замежных інвестыцый у беларускую эканоміку, — выказала меркаванне сенатар і рэкамендавала калегам адобрыць праект Закона «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях». З чым сенатары і пагадзіліся.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.